Вы тут

Андрэй Худык заклікае «дакладна аналізаваць, на што траціць грошы ў першую чаргу»


Гэта было заяўлена падчас сустрэчы з працоўным калектывам дзяржаўнага прадпрыемства «Навукова-вытворчы цэнтр па геалогіі». Абмяркоўваліся вынікі працы цэнтра за тры кварталы.


Ва ўступным слове міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык канстатаваў, што ў сусветнай эканоміцы стагнацыя: «У нас таксама знізіўся ВУП, але пра абвал эканомікі казаць не даводзіцца». У гэтай сітуацыі ў арганізацыі ў цэлым нядрэнныя вынікі працы, за што міністр падзякаваў працоўнаму калектыву і адзначыў, што людзі з цярпеннем і разуменнем ставяцца да таго, што адбываецца.

Аднак непакоіць стан асноўных сродкаў вытворчасці: фізічна і маральна яны зношаныя. Міністр паведаміў, што зараз ідуць перамовы з Мінфінам аб выдзяленні на наступную пяцігодку 39,5 млн рублёў, у тым ліку на мадэрнізацыю геалагічнай галіны. «Пры гэтым трэба дакладна прааналізаваць, на што трэба траціць грошы ў першую чаргу, на што —— у другую, на што —— у трэцюю», —— паставіў задачу кіраўнік Мінпрыроды.

Між тым, сёння ёсць пытанні па засваенні бюджэтных сродкаў. У прыватнасці, міністр цікавіўся, чаму не закуплена абсталяванне, на якое выдзелена 138 тыс. рублёў. Спецыялісты НПЦ па геалогіі растлумачылі, што ізраільская кампанія адмовілася ад пастаўкі ў сувязі з эпідэміяй каранавіруса. На дадзены момант замяніць гэтага пастаўшчыка на іншага немагчыма, бо заказ практычна эксклюзіўны. Кіраўнік ведамства запатрабаваў закупіць абсталяванне для іншай лабараторыі.

Міністр нагадаў, што завяршаецца трохгадовая праграма мадэрнізацыі Белгідрамета, і цяпер усе бачаць, што прагноз надвор’я стаў больш дакладным. Для дасягнення такога выніку за гэты перыяд было «ўкладзена столькі грошай, колькі не атрымлівалі з моманту ўтварэння Белгідрамета». У сіноптыкаў з’явіліся сучаснае абсталяванне, магутны кампутарны парк, найноўшае праграмнае забеспячэнне, спецыялісты прайшлі навучанне ў Расіі і краінах ЕС. Па такім жа шляху трэба ісці і геолагам для дасягнення найлепшых вынікаў.

Аксана ЯНОЎСКАЯ

Прэв’ю: belta.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дапамога — ёсць! Чым займаецца гэтай зімой Беларускі Чырвоны Крыж?

Дапамога — ёсць! Чым займаецца гэтай зімой Беларускі Чырвоны Крыж?

Людзі, у якіх няма даху над галавой, у першую чаргу маюць патрэбу ў падтрымцы ў экстрэмальных умовах надвор'я.

Спорт

У чым феномен гарналыжнага спорту ў Беларусі? Гор няма, а спорт ёсць!

У чым феномен гарналыжнага спорту ў Беларусі? Гор няма, а спорт ёсць!

Гарналыжны спорт у нас пачаўся з пасёлка Зялёнае.

Спорт

Дзмітрый Ходас: Воля, характар і любоў

Дзмітрый Ходас: Воля, характар і любоў

Як не быць алімпійскім чэмпіёнам, але быць героем спорту.

Грамадства

Як дзейнічалі партызаны ва Усакінскім лесе на Клічаўшчыне

Як дзейнічалі партызаны ва Усакінскім лесе на Клічаўшчыне

Піша сын аднаго з партызан Генадзь Сахрай.