Вы тут

Рыхтуемся да Усебеларускага народнага сходу


У краіне ідзе падрыхтоўка да шостага Усебеларускага народнага сходу. Што сход павінен стаць пляцоўкай для рэальнага дыялогу па выпрацоўцы стратэгіі развіцця краіны, заявіў Кіраўнік дзяржавы ў часе нарады па яго падрыхтоўцы.


Абмяркоўваліся некаторыя аспекты будучага важнейшага палітычнага мерапрыемства. Пры тым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: Усебеларускі народы сход — гэта асобая форма народаўладдзя ў краіне. І ў часе форуму трэба будзе вызначыць, як развівацца дзяржаве ў будучыні. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ўлада ў Беларусі заўсёды раілася з людзьмі, прымаючы лёсавызначальныя для краіны рашэнні. “Гаварыў не адзін раз і яшчэ раз хачу паўтарыць: усё будзе так (і Канстытуцыя, і пытанні будуць вырашацца), як вырашыць толькі беларускі народ. Гэта не пустыя словы. Гэта мая клятва. Я гарантую, што будзе толькі так, як вырашыць народ. Мы не будзем мышкаваннем займацца, не будзем ствараць нешта пад сябе. Як людзі вырашаць — так і будзе”, — заявіў ён.

Прэзідэнт лічыць, што ў будучыні варта на канстытуцыйным узроўні замацаваць статус Усебеларускага народнага сходу, зрабіць гэтую форму “народнай творчасці” канстытуцыйнай: “Не пад якія-небудзь асобы. Справа не ў асобах, — заўважыў ён. — Пяць сходаў прайшло, і ніхто не сказаў, што гэта было на шкоду. І гэтую норму трэба зрабіць канстытуцыйнай. Дарэчы, з дыялогавых пляцовак такія прапановы на маё імя паступалі. Я падтрымліваю, але гэта народу вырашаць”.

Адно з важных пытанняў на будучым сходзе — падвядзенне вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны за апошнія 5 гадоў. Можна канстатаваць, напрыклад, што дасягнуты высокі ўзровень развіцця аграпрамысловага комплексу. Сёлета сабрана каля 10,5 млн тон усіх збожжавых. І гэта, лічыць Прэзідэнт, вельмі добры ўзровень: “Вось мы на яго ўзабраліся, і трэба трымацца на гэтым узроўні, хто б ні быў прэзідэнтам. Тады будзе хлеб, малако, і людзі будуць накормленыя”. І цяпер, прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка, “жыццё ідзе, краіна працуе, развіваецца. Нягледзячы на ўсякія ультыматумы, што выстаўляюцца (перш за ўсё нашых суседзяў), у спакойным рытме працуюць прадпрыемствы, транспарт і гандаль”. І дзяржава, паводле слоў Прэзідэнта, робіць неабходныя крокі, каб у далейшым так і было: “Людзі працуюць, жывуць і патрабуюць бяспечнага жыцця. Нарэшце людзі, асабліва ў Мінску, ацанілі, што яны могуць страціць. Хочуць так, як было да выбараў. Так і будзе! Мы абавязаны гэтае патрабаванне народа забяспечыць. Забяспечыць усімі магчымымі, даступнымі ў адпаведнасці з законам сродкамі”.

На нарадзе ішла гаворка пра выпрацоўку сучасных, эфектыўных і рэальна дзеючых механізмаў, якія дапамогуць краіне вырашыць праблемы, што стрымліваюць эканамічны рост. Пры тым Прэзідэнт адзначыў важную ролю дыялогавых пляцовак. Ён звярнуў увагу: неабходна ладзіць дыскусію не толькі на ўзроўні спецыялістаў, парламентарыяў, прадстаўнікоў дзяржструктур, але й пачуць меркаванні, прапановы працоўных калектываў, радавых грамадзян. “Так мы ўключаем у абмеркаванне актуальных пытанняў вялікую частку грамадства. Вось у чым сэнс дыялогавых пляцовак”, — патлумачыў Кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт даручыў уважліва падысці да выбрання дэлегатаў сходу: “Павінны быць прадстаўнікі абсалютна ўсіх слаёў грамадства, якія хочуць нешта сказаць, хочуць быць пачутымі ды ўмеюць слухаць, усіх сацыяльных і прафесійных груп, грамадскіх арганізацый, дэпутаты ўсіх узроўняў. Не толькі кіраўнікі, але і людзі ад станка, ад зямлі, якія непасрэдна ведаюць і адчуваюць усе праблемы простага чалавека. Гэта павінен быць рэальны дыялог па выпрацоўцы стратэгіі развіцця краіны. Няхай людзі адкрыта гавораць, абмяркоўваюць — прымем рашэнні ды будзем па іх жыць”.

Падрыхтаваў Іван Ждановіч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.