Вы тут

Інтэлектуальны кангрэс адбудзецца ў Цяньцзіні


V Сусветны інтэлектуальны кангрэс (WIC) адбудзецца ў маі 2021 года ў горадзе цэнтральнага падпарадкавання Цяньцзінь (Паўночны Кітай). Аб гэтым паведаміў муніцыпальны ўрад, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Сусветны інтэлектуальны кангрэс з’яўляецца нацыянальнай выставай на высокім узроўні, прысвечанай сектару штучнага інтэлекту. За мінулыя чатыры гады ў мерапрыемстве прынялі ўдзел звыш 10 тысяч навукоўцаў, прадпрымальнікаў, педагогаў і фінансістаў краіны і замежжа з мэтай абмеркавання тэндэнцый і развіцця інтэлектуальных тэхналогій.

ІV Сусветны інтэлектуальны кангрэс адбыўся ў Цяньцзіні ў чэрвені гэтага года ў анлайн-фармаце. У ходзе яго былі заключаны пагадненні па 148 праектах.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.