Рэканструкцыя велічнага палаца, што знаходзіцца ў самым цэнтры горада, набліжаецца да завяршэння. Работы зараз вядуцца з тыльнага боку, фасад поўнасцю адрамантаваны. І хаця будынак не адносіцца да гістарычных каштоўнасцяў, яго велічны выгляд на Савецкай плошчы найперш звяртае на сябе ўвагу.
Работы па татальнай рэканструкцыі былога Палаца тэкстыльшчыкаў пачаліся ў мінулым годзе. Аб’ект пабудаваны больш за 60 год таму і патрабаваў рамонту. Працякаў дах, «сіфонілі» вокны і дзверы, састарэла і само пакрыццё фасада. Таму ў мінулым годзе было вырашана прыступіць да мадэрнізацыі аб’екта. Значная частка работ выканана. Новае аблічча атрымаў фасад, у якім бледна-ружовы колер застаўся асноўным. Адноўлена ляпніна, з’явіўся новы балкон, з тыльнага боку з’явяцца два новыя ганкі. Дах будзе металічны, фальцавы, з плоскіх лістоў.
Доўгі час ішлі спрэчкі наконт таго, што тут размясціць. У мінулым палац меў рознабаковы змест. Былі прапановы зрабіць цэнтральную выставачную галерэю ці цэнтр рамёстваў. Ва ўсялякім выпадку, усе былі згодны з тым, што тут, як і раней, павінна месціцца культурная ўстанова. Урэшце мясцовыя ўлады і спецыялісты прыйшлі да высновы, што сюды трэба перанесці абласны гістарычны музей, які знаходзіцца ў Старым замку. Дарэчы, там зараз таксама вядзецца грандыёзная рэканструкцыя.
У сувязі з новым прызначэннем былога палаца, з’явілася неабходнасць у дадатковым праектаванні. Гэта пакуль спыніла ход будаўнічых работ. Да праектавання прыцягнуты, што называецца, лепшыя сілы з боку Беларускага саюза мастакоў. Творцы робяць эскізы па мастацкім афармленні, пасля гэтага яны будуць перададзены праекціроўшчыкам. Згодна з дагаворам, усе ўзгадненні павінны быць вырашаны ў снежні будучага года, а сам аб’ект плануецца здаць у верасні.
Маргарыта УШКЕВІЧ
Фота аўтара
Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.
АВЕН. Неабходна будзе сканцэнтраваць намаганні на рабоце.
«Ні разу не пашкадавала, што прыйшла працаваць у такую ўнікальную структуру, як спажыўкааперацыя»