Вы тут

«Беларуськалій» у студзені-лістападзе вырабіў рэкордны для 11 месяцаў аб’ём угнаенняў


ААТ «Беларуськалій» у студзені — лістападзе вырабіла больш 11,1 млн тон угнаенняў. Пра гэта распавёў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» генеральны дырэктар прадпрыемства Іван Галаваты.


«За 11 месяцаў мы вырабілі больш 11,1 млн тон угнаення. Пры гэтым хацелася б адзначыць, што гэта максімальны вынік за 11 месяцаў, які калі-небудзь вырабляла прадпрыемства», — цытуе Івана Галаватага БЕЛТА.

Паводле яго слоў, у студзені — лістападзе «Беларуськалій» пастаўляў прадукцыю ў 110 дзяржаў. «Гэта тыя краіны, якія паспрабавалі наша ўгнаенне, якія ведаюць яго якасць, яго стабільнасць. І ім асаблівыя словы падзякі, таму што гэта сапраўды нашы надзейныя партнёры», — падкрэсліў гендырэктар.

Як было адзначана ў эфіры, на працу прадпрыемства не ўдалося паўплываць ні спробамі сабатажу, ні заклікамі не купляць беларускія ўгнаенні.

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.