Вы тут

У Беларусі за суткі — 1 878 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 2 435 чалавек


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 6 снежня ў Беларусі зарэгістраваны 147 154 чалавекі са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Прырост за суткі склаў 1 878 выпадкаў.

124 774 чалавек больш не хварэюць. За суткі выздаравелі 2 435.

Усяго праведзена 3 430 515 тэстаў на каранавірус. 

Памерлі 1 207 (+9) пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 65 млн чалавек, пры гэтым больш за 1,5 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 14,5 млн заражаных, Індыя — больш за 9,5 млн, Бразілія — больш за 6,4 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Прэв’ю: es-us.vida-estilo.yahoo.com

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

БЛІЗНЯТЫ. Гэты тыдзень вельмі ўдалы ў плане кар'еры і любові. Могуць паступіць прыемныя дзелавыя прапановы. Калі вы сканцэнтраваныя і ўважлівыя, то забяспечаны поспех, прычым такі, на які нават не разлічвалі. Цяпер час выканання жадання, вырашэння праблемы, якая хвалюе даўно. Да канца тыдня прыйдзе адчуванне радасці, спакою і гармоніі.

Грамадства

Як нармалізаваць артэрыяльны ціск?

Як нармалізаваць артэрыяльны ціск?

Сёння ў кожнага пятага дарослага чалавека ў свеце дыягнастуецца павышаны крывяны ціск.