Вы тут

Памяць сэрца


Рэспубліканскі патрыятычны праект з такой назвай стартаваў у нядзелю ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці.


У мерапрыемствах праекта прымае ўдзел неабыякавая моладзь, якая памятае, шануе гісторыю сваёй краіны і разумее: каб захаваць адзінства народа, трэба не дапусціць гераізацыі нацызму. Месца і час старту акцыі абраны невыпадкова: у Дзятлаўскім раёне каля вёскі Коцькі ў трох брацкіх магілах спачываюць амаль восем тысяч расстраляных 13 снежня 1942 года яўрэяў, а каля вёскі Курпяшы ў брацкай магіле пахавана 2800 забітых фашыстамі яўрэяў. Каля абеліска, усталяванага ў лясным масіве непадалёк ад вёскі Курпяшы, быў арганізаваны мітынг — рэквіем. Тут маладыя людзі ўсклалі кветкі да абеліска і зрабілі з запаленых лампад кампазіцыю «Памяць сэрца».

Мерапрыемствы праекта «Памяць сэрца» пройдуць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі да 24 снежня. У памятных месцах, звязаных з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны, маладыя людзі арганізуюць мітынгі – рэквіемы з ускладаннем кветак і запальваннем лампад памяці ў форме назвы новага патрыятычнага праекта.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.