Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» наведаў сёння дзіцячы дом сямейнага тыпу Вольгі Клімавай ў Салігорскім раёне, паведамляе БЕЛТА.
Прэм’ер-міністр цёпла пагутарыў з хлопцамі ля навагодняй елкі і падчас чаявання.
«Хай за акном не вельмі навагодняе надвор’е, але Дзед Мароз прыходзіць у любое надвор’е, у тым ліку калі няма снегу. Самае галоўнае, што Новы год — гэта час, калі спраўджваюцца надзеі і можна загадаць жаданне на наступны год», — сказаў Раман Галоўчанка.
Новы год — яшчэ і час падарункаў. Прэм’ер-міністр перадаў дзецям салодкія падарункі, ноўтбук, камп’ютар і шматфункцыянальную прыладу для друку. «У нас IT-краіна, стагоддзе лічбавых тэхналогій. Таму, думаю, зусім не лішняй будзе сучасная камп’ютарная тэхніка», — адзначыў Раман Галоўчанка. «Гульняў менш, а карысных заняткаў — больш», — пажадаў ён, перадаючы падарункі.
Дзеці ўручылі прэм’еру навагодні сувенір.
Летась у краіне адбылося 5958 пажараў, на якіх загінулі 627 чалавек.
Расказала ўрач-тэрапеўт, загадчык аддзялення прафілактыкі 11-й гарадской паліклінікі Мінска Святлана ЯНУШКА.
Гiсторыя паралiмпiйскага спорту — паказчык развiцця краiны.
Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.