Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


astrakhan.net

АВЕН. Неабходна будзе сканцэнтраваць намаганні на рабоце. Надыходзіць вельмі плённы перыяд, асабліва ў прафесійнай сферы, толькі не варта рызыкаваць ці згаджацца з сумніўнымі прапановамі. Калі вы ў сераду штосьці не паспееце, не бяда, у чацвер можа высветліцца, што гэтага і не трэба было рабіць. У пятніцу вас могуць парадаваць нечаканыя добрыя навіны. Не дазваляйце сваякам садзіцца вам на шыю.


ЦЯЛЕЦ. Давядзецца разграбаць руціну і тое, на што раней не хапала сіл. Для кожнай рэчы і задачы знойдзецца неабходнае месца і час. Будзе цяжка, аднак гэта варта таго. Вас чакае маральнае задавальненне і матэрыяльны поспех. У аўторак не будзе недахопу ў новых ідэях. Прыслухоўвайцеся да новай інфармацыі, але старанна правярайце яе, і, калі яна не скажоная, зможаце прымяніць атрыманыя звесткі ў рабоце.


БЛІЗНЯТЫ. Паспрабуйце спакайней ставіцца да раптоўных пераменаў сітуацыі. Поспех на вашым баку. На ўсе галоўныя пытанні блізкія людзі і само жыццё адкажуць вам «так». Засяродзьцеся на важным, пастаўце мэту, і атрымаеце тое, да чаго імкняцеся. Прычым абставіны самі складуцца на вашу карысць. Вам нават не давядзецца штурмаваць ніякія крэпасці. Каханне дапаможа і натхніць.


РАК. Пачатак тыдня будзе даволі нервовы, давядзецца добра папрацаваць. Для рэалізацыі запланаванага не звяртайцеся да ціску на навакольных людзей, інакш усё можа абярнуцца супраць вас жа. У сераду і чацвер прыгледзьцеся да «падводных плыняў» на рабоце, каб не апынуцца ўбаку ад самых важных падзей. У нядзелю не варта ігнараваць просьбы родных і блізкіх людзей, таму што ваша падтрымка ім проста неабходная.


ЛЕЎ. Можаце раскрыць свае здольнасці і творчы патэнцыял, не варта думаць, што ваш зорны час яшчэ не наступіў. Удача будзе спадарожнічаць. Вас чакае кар'ерны рост, які адкрывае вялікія перспектывы. Адчуеце прыліў сіл і актыўнасці, і таму справіцеся з любой работай, за якую возьмецеся. Адзінае, ад чаго варта ўстрымацца, дык гэта ад удзелу ў новых праектах. Паспрабуйце прытрымлівацца старых, правераных шляхоў.


ДЗЕВА. На гэтым тыдні на першы план выйдуць праблемы асабістага характару і сямейныя справы. Могуць узнікнуць некаторыя перашкоды ў ажыццяўленні рамантычных планаў, магчыма, будзе цяжка зразумець і прыняць паводзіны блізкага чалавека. Для вас можа стаць непасільнай задачай кантраляваць сітуацыю. У дзелавой сферы пануе спакой і руціна. Што нядрэнна.


ШАЛІ. У пачатку тыдня можаце зразумець штосьці важнае пра блізкага чалавека. Час зняць ружовыя акуляры. Серада — дзень кампрамісаў, таму з начальствам лепш не канфліктаваць. Паспрабуйце зарэкамендаваць сябе сапраўдным прафесіяналам. Праявіце памяркоўнасць у адносінах да калег, і вашы справы будуць складвацца вельмі паспяхова. Сканцэнтруйцеся на самых важных праблемах і не распыляйцеся па дробязях. Пятніца добры дзень для перамоў і заключэння здзелак. Выхадныя пройдуць вельмі рамантычна.


СКАРПІЁН. Тыдзень поўны дзелавых сустрэч і выгадных праектаў. У прафесійнай сферы вам будзе забяспечана стабільнасць і дабрабыт, калі не станеце ленавацца. Тыдзень абяцае кар'ерны рост і салідны прыбытак. Могуць паступіць выгадныя прапановы, якія надзвычай узрадуюць. А ў асабістым жыцці вырашыцеся на важны крок, здабудзеце шчасце ўзаемнага кахання.


СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні будзе шмат паспяховых спраў, зносін і забаў. Вас чакаюць навіны, перспектыўныя знаёмствы і важныя размовы. У панядзелак будзе магчымасць кінуць усе сілы на работу і паказаць усім, які вы каштоўны і незаменны супрацоўнік. У пятніцу выявяцца незавершаныя справы: калі адчуваеце, што не можаце з імі справіцца, смела бярыце сабе ў памочнікі блізкіх людзей. Выхадныя — зручны перыяд для абнаўлення гардэроба або куплі бытавой тэхнікі для дома.


КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні неабходна цвёрда стаяць на сваім, нават калі на вас будуць ціснуць, каб вы змянілі сваё меркаванне. Падтрымка начальства дазволіць пазбавіцца ад варожасці і інтрыг калег. У чацвер вас парадуюць навіны асабістага характару. У суботу зоркі прадказваюць татальную занятасць: вы самі не пакінеце сабе ні хвіліны вольнага часу, будуючы планы і ставячы перад сабой новыя мэты. А вось нядзелю лепш цалкам прысвяціць паўнавартаснаму адпачынку.


ВАДАЛІЎ. Пачатак тыдня будзе бурны, давядзецца тэрмінова ўключацца ў работу, рыхтаваць справаздачу або чакаць праверку. У сераду будзьце больш арганізаваныя, і вы зможаце паспець зрабіць многае, практычна не адчуваючы стомы. У чацвер можа паступіць цікавая дзелавая прапанова, не адмаўляйцеся ад яе. Ды і ў асабістым жыцці даўно наспелі перамены.


РЫБЫ. Поспехі і дасягненні — гэта вельмі пахвальна, але прыйшоў час рухацца наперад. Вам будзе сумна таптацца на месцы. Зараз нядрэнны час для прымірэння з сябрамі і аднаўлення рамантычных адносін, калі такія апошнім часам перажывалі не найлепшы перыяд. У пятніцу прыемныя падзеі могуць адбыцца з дзецьмі.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Літоўцы раскручваюць крывавую хвалю гвалту

Літоўцы раскручваюць крывавую хвалю гвалту

З беларуска-літоўскай граніцы працягваюць паступаць весткі, ад якіх проста кроў стыне ў жылах. 

Грамадства

Ва ўстановах адукацыі чакаюць сваіх абітурыентаў

Ва ўстановах адукацыі чакаюць сваіх абітурыентаў

Вызначыцца з выбарам прафесіі і месцам навучання можна да 7 жніўня ўключна.

Спорт

«Максім сказаў і зрабіў». Бацькі і трэнеры пра алімпійскі поспех Максіма Недасекава

«Максім сказаў і зрабіў». Бацькі і трэнеры пра алімпійскі поспех Максіма Недасекава

У сераду ў Мінск вярнуўся бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у скачках у вышыню Максім Недасекаў.

Грамадства

Рэгістрацыйныя карткі для таксістаў

Рэгістрацыйныя карткі для таксістаў

А яшчэ нармальны рабочы дзень, адпачынак і права на «бальнічны»...