Вы тут

На Магілёўшчыне працягваецца конкурс для моладзі «Магілёў — бацька Сталінграда»


Працягваецца абласны конкурс «Магілёў — бацька Сталінграда», прысвечаны 80-годдзю гераічнай абароны горада Магілёва і Магілёўскай вобласці ад нямецка-фашысцкіх акупантаў, паведамляе mogilevnews.by.


Да ўдзелу запрашаюцца калектывы навучальных устаноў, аб’яднанні па інтарэсах, студэнты, навучэнцы школ і працоўная моладзь ва ўзросце да 30 гадоў. Яго арганізатары — абласныя грамадскія арганізацыі: цэнтр творчасці, гісторыка-патрыятычны пошукавы клуб «Виккру», Беларускі саюз журналістаў, «Белая Русь» (у тым ліку яе Магілёўскае гарадское аддзяленне).

Конкурс праводзіцца ў два этапы — з 15 студзеня па 22 лютага і з 10 сакавіка па 3 мая. На кожным этапе ўдзельнікам прапануецца адказаць па 20 пытанняў па гісторыі абароны Магілёва і Магілёўскай вобласці ў 1941 годзе.

Мэта конкурсу — патрыятычнае выхаванне моладзі. Хтосьці зможа асвяжыць свае веды, а хтосьці даведаецца пра подзвіг абаронцаў упершыню. Пераможцы будуць вызначаны ў трох намінацыях — сярод школьнікаў, навучэнцаў сярэдне-спецыяльных устаноў і працоўнай моладзі.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Прэв’ю: mogilevnews.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.