Вы тут

Аўтамабільнае паліва ў Беларусі з 21 студзеня даражэе на 1 капейку


Аўтамабільнае паліва ў Беларусі з 21 студзеня даражэе на 1 капейку, паведамляе сайт канцэрна «Белнафтахім».


«З 21 студзеня рознічныя цэны на маторнае паліва на АЗС змяняюцца і складуць: АІ-92-К5-Еўра — Br1,71, АІ-95-К5-Еўра — Br1,81, АІ-98- К5-Еўра — Br2,03, ДП — Br1,81», — паведамілі ў «Белнафтахіме».

У ведамстве адзначылі, што ў студзені 2021 года адзначаецца значны рост кошту нафты на сусветным рынку. Сярэдняя каціроўка нафты маркі Brent склала 54,3 долара ЗША за барэль і ўзрасла ў параўнанні са снежаньскім узроўнем каціровак на 9%, у параўнанні з сярэднегадавым узроўнем 2020 года - на 30%.

- З улікам змянення знешніх фактараў у студзені бягучага года кошт нафты, які закупляецца беларускімі НПЗ, узрос да снежня на 11%. У мэтах забеспячэння ўстойлівай працы НПЗ і недапушчэння рэзкіх ваганняў кошту паліва на ўнутраным рынку канцэрнам прынята рашэнне ў студзені працягнуць цэнавую стратэгію па індэксацыі ўзроўню гранічных максімальных цэны на нафтапрадукты штотыдзень не больш чым на 1 капейку, – адзначылі ў «Белнафтахіме».

Прэв’ю: nqpetrio.com.au

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Тут быў...» Што пісалі пяцьсот гадоў таму на сценах і камянях

«Тут быў...» Што пісалі пяцьсот гадоў таму на сценах і камянях

Іна Калечыц — першы і пакуль адзіны спецыяліст у Беларусі, які займаецца эпіграфікай.

Культура

Яго псеўданім быў нават запісаны ў пашпарце. Некалькі гісторый пра творы вядомага сатырыка Кандрата Крапіву

Яго псеўданім быў нават запісаны ў пашпарце. Некалькі гісторый пра творы вядомага сатырыка Кандрата Крапіву

«Хто сустрэўся быў са мною, Дакрануўся раз ці два, Дык той ведае ўжо, хто я:

Грамадства

Які хлеб любяць у Беларусі?

Які хлеб любяць у Беларусі?

У савецкія часы гандаль прапаноўваў пакупніку абмежаваны асартымент хлебабулачных вырабаў. У 1980-я нават у буйных крамах было ўсяго 3-4 найменні хлеба.