Вы тут

У Беларусі пачалася комплексная праверка баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці Узброеных Сіл


Ва Узброеных Сілах пад кіраўніцтвам начальніка Генеральнага штаба - першага намесніка Міністра абароны пачалася комплексная праверка баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці, паведамляе Міністэрства абароны.


Асноўная мэта - праверка і павышэнне ўзроўню баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці і здольнасці злучэнняў і вайсковых часцей выканаць свае задачы па прызначэнні ў сучасных умовах.

Дзеянні войскаў пройдуць практычна на ўсіх палігонах Узброеных Сіл і асобных участках мясцовасці. Улічваючы спецыфіку выкананых задач, войскам трэба будзе дзейнічаць у розных умовах - пераадольваць водныя перашкоды, адпрацоўваць вучэбна-баявыя задачы днём і ноччу, як у лясных масівах, так і ў населеных пунктах.

Завяршыць дадзеную праверку плануецца правядзеннем кантрольных заняткаў і тактычных вучэнняў з баявой стральбой рознага ўзроўню.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.