Вы тут

Прыбытак — каля трыльёна долараў


За мінулы год прыбытак буйных прамысловых прадпрыемстваў Кітая вырас на 4,1 працэнта — да больш чым 6,45 трлн юаней (каля 997,7 млрд. долараў). Аб гэтым сведчаць дадзеныя, апублікаваныя Дзяржаўным статыстычным упраўленнем (ДСУ) КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Прыбытак прадпрыемстваў горназдабыўной галіны знізіўся на 31,5 працэнта, а аналагічны паказчык у апрацоўчай прамысловасці, а таксама вытворчасці і пастаўках электрычнасці, цеплавой энергіі, газу і вады павялічыўся адпаведна на 7,6 і 4,9 працэнта.

Паводле дадзеных ДСУ, у 26 з 41 сектарах прамысловай галіны прыбытак вырас у параўнанні з папярэднім годам. Толькі ў мінулым месяцы адпаведны паказчык у буйных прамысловых прадпрыемстваў краіны павялічыўся на 20,1 працэнта.

Як вядома, да буйных у Паднябеснай адносяцца тыя прамысловыя прадпрыемствы краіны, гадавы даход кожнага з якіх складае не менш за 20 млн. юаняў (каля 3 млн. долараў).

Прэв’ю: silkroadnews.org

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.