Вы тут

Макей: Беларусь будзе рабіць усё магчымае, каб процідзейнічаць адраджэнню неанацызму


Беларусь будзе рабіць усё магчымае, каб процідзейнічаць адраджэнню неанацызму, любых праяў этнічнай, рэлігійнай нянавісці, нецярпімасці і фанатызму. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей у час памятнага мерапрыемства з нагоды Міжнароднага дня памяці ахвяр халакосту, якое адбылося сёння каля мемарыяла «Яма» ў Мінску, перадае БЕЛТА.


Як адзначыў міністр, у гэты дзень па традыцыі ў Беларусі ўспамінаюць усіх ахвяр халакосту: і тых, хто сустрэў апошні міг свайго жыцця на беларускай зямлі, і тых, хто загінуў ад рук нацыстаў і іх памагатых у шматлікіх гета і лагерах смерці па ўсёй Еўропе. «Беларусы, на мой погляд, як ніякі іншы народ, разумеюць увесь жах і трагедыю халакосту. У нашай гістарычнай памяці адлюстраваны ў ліку найбольш крывавых злачынстваў нацызму дзясяткі гета ў Беларусі, сотні тысяч загінулых яўрэяў. Гэта гістарычная памяць, успаміны набатам гучаць у нашых сэрцах, заклікаючы абараняць чалавечае жыццё і годнасць і рабіць усё, каб трагедыя халакосту не паўтарылася», — сказаў ён.

Уладзімір Макей са шкадаваннем канстатаваў, што ў сучасным свеце не ўсе засвоілі страшныя ўрокі Другой сусветнай вайны. «Мы бачым страту даверу, узрастаючае процістаянне ў свеце. Бачым спробы асобных краін абяліць злачынствы Трэцяга рэйха, аж да гераізацыі нацыстаў і іх крывавых памагатых. Для нас, для Беларусі такі падыход катэгарычна непрымальны», — заявіў кіраўнік МЗС.

Міністр падкрэсліў, што Беларусь прымае паслядоўныя намаганні для таго, каб захаваць памяць аб ахвярах халакосту, не дапусціць адраджэння неанацызму і любых праяў расавай нянавісці і фанатызму.

«Беларуская дзяржава імкнецца прывіваць маладому пакаленню каштоўнасці і культуру, якія дапамаглі б яму ў абароне чалавечага жыцця і годнасці, дапамаглі б захаваць мір, стабільнасць і спакой у грамадстве», — сказаў ён.

Уладзімір Макей канстатаваў, што Беларусь разам з партнёрамі на міжнароднай арэне ўжо зрабіла шмат, каб увекавечыць памяць аб ахвярах Другой сусветнай вайны, аб подзвігу салдат, якія выратавалі свет ад карычневай чумы. «Мы не маем намеру на гэтым спыняцца і ў далейшым будзем рабіць усё магчымае, каб процідзейнічаць адраджэнню неанацызму, любым праявам этнічнай, рэлігійнай нянавісці, нецярпімасці і фанатызму. На гэтым шляху Беларусь адкрыта да супрацоўніцтва з усімі дзяржавамі, якія зацікаўлены ў тым, каб забяспечыць мір і стабільнасць на планеце, садзейнічаць фарміраванню ўстойлівага і талерантнага грамадства», — падкрэсліў кіраўнік МЗС.

«Няхай гэта жалобнае мерапрыемства паслужыць нам напамінам, наказам аб тым, што ўсе мы сёння, незалежна ад палітычных перакананняў, ад палітычных рознагалоссяў павінны зрабіць усё магчымае, каб не паўтарыўся халакост, каб не паўтарылася трагедыя Другой сусветнай вайны», — рэзюмаваў Уладзімір Макей.

Міністр разам з кіраўнікамі дыпмісій шэрага дзяржаў, дэпутатамі, прадстаўнікамі дыпламатычнага корпуса, грамадскіх і рэлігійных арганізацый усклалі кветкі да мемарыяла ў памяць аб ахвярах халакосту.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Даведаліся, колькі каштуе букет на 8 Сакавіка

Даведаліся, колькі каштуе букет на 8 Сакавіка

Ці прынята ў нас дарыць «мільён алых руж» каханай?

Грамадства

Настрой цудоўнай і лёгкай вясны стварылі ў гандлёвым цэнтры «Сталіца»

Настрой цудоўнай і лёгкай вясны стварылі ў гандлёвым цэнтры «Сталіца»

Напярэдадні Міжнарожнага жаночага дня Белаларускі саюз жанчын і канцэрн «Беллегпрам» правялі святочнае мерапрыемства «Настрой — Вясна».

У свеце

Каменданцкія часы. Чым падаграецца глабальная пратэсная хваля?

Каменданцкія часы. Чым падаграецца глабальная пратэсная хваля?

Людзі стаміліся ад лакдаўну і беспрацоўя і выходзяць на пратэсты, а надзея перамагчы пандэмію ўсеагульнай вакцынацыяй, падобна, растае на вачах: прэпараты па-ранейшаму недаступныя ўсім ахвотным і ў найбліжэйшы час сітуацыя наўрад ці зменіцца.

Грамадства

«Тут быў...» Што пісалі пяцьсот гадоў таму на сценах і камянях

«Тут быў...» Што пісалі пяцьсот гадоў таму на сценах і камянях

Іна Калечыц — першы і пакуль адзіны спецыяліст у Беларусі, які займаецца эпіграфікай.