Вы тут

Музеі ў Карэлічах і Ашмянах прапануюць надаць старым рэчам другое жыццё


Адзенне, посуд, кнігі, фотаздымкі, прадметы побыту... Усё, што здаецца нямодным ці непатрэбным, можа стаць рарытэтам ці гісторыяй. Краязнаўчыя музеі Карэліцкага і Ашмянскага раёнаў Гродзенскай вобласці прапануюць мясцовым жыхарам зрабіць падарунак сваім старым рэчам і пераўтварыць іх у музейныя экспанаты.


Часта тое, што засталося ў спадчыну ад прашчураў, становіцца непатрэбным новым гаспадарам і, на жаль, адпраўляюцца на сметніцу ці ў печ. Аднак сярод гурбаў непатрэбнага могуць знайсціся сапраўдныя скарбы, цана якім — памяць.

Дзякуючы вам, нашчадкі змогуць атрымаць унікальную інфармацыю і пабачыць рарытэтныя рэчы, якія раскажуць пра маладосць бацькоў, бабуль, дзядуль і прадзедаў, пра гісторыю краю, пра тое, як працавалі і адпачывалі нашы продкі, заклікаюць супрацоўнікі музеяў.

Тут будуць удзячныя самым розным рэчам. Савецкім цацкам, прадметам школьнай тэматыкі, манетам, музычным інструментам, рэчам яўрэйскага паходжання, савецкай, піянерскай і камсамольскай атрыбутыцы... Усё гэта можа стаць экспанатам.

Карэліцкі раённы краязнаўчы музей назваў акцыю «Я дару музею». Тут абяцаюць, што рэчы атрымаюць другое жыццё, і іх былыя ўладальнікі пабачаць іх на выставах і экспазіцыях, а самых актыўных дарыцеляў у лістападзе чакаюць удзячнасці і віншаванні на новай выставе з новых рэчаў, якія назбіраюцца цягам года.

Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф. Багушэвіча аб’явіў «Тыдзень мецэната», падчас якога ўсе жадаючыя могуць прынесці старыя рэчы, што змогуць стаць наглядным сведчаннем будучым пакаленням пра гістарычнае мінулае простых беларусаў. Падарункі для «мецэнатаў» таксама плануюцца.

Так што для тых, хто даўно збіраўся ператрэсці бабуліны скрыні ці разграсціся на гарышчы, самы час заняцца пошукам старадаўніх рэчаў і праз іх унесці самога сябе ў гістарычны летапіс.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.