07 кастрычніка, панядзелак

Вы тут

Адбыліся парламенцкія слуханні ААН на тэму барацьбы з карупцыяй


Гэтая думка неаднаразова гучала падчас парламенцкіх слуханнях ААН на тэму «Барацьба з карупцыяй для аднаўлення даверу да ўрада і паляпшэння перспектыў развіцця», у якой узялі ўдзел і беларускія парламентарыі. Слуханні адбыліся ў фармаце відэаканферэнцыі 17—18 лютага. Па іх выніках будзе падрыхтаваны тэматычны даклад да спецыяльнай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН па барацьбе з карупцыяй, якая адбудзецца сёлета ў чэрвені.


«Для нас вельмі важна абмеркаваць, абмяняцца думкамі пра тое, якое месца займае заканадаўчая ўлада ў барацьбе з карупцыяй, — заявіў у сваім выступленні дэпутат Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па нацыянальнай бяспецы Іван МАМАЙКА. — Тым больш што ў вясновую сесію мы маем намер разгледзець у першым чытанні новую рэдакцыю Закона «Аб барацьбе з карупцыяй».

Злоўжыванні ўладай для атрымання выгады ў асабістых мэтах суправаджае чалавецтва са старажытных часоў, дадаў беларускі дэпутат. У XXІ стагоддзі, нягледзячы на часам досыць жорсткія метады барацьбы з гэтым злом, карупцыйныя правапарушэнні прыносяць каласальную матэрыяльную шкоду. Па афіцыйных звестках ААН, штогадовы аб'ём хабару ў свеце складае 1 трыльён долараў, а па ацэнцы Еўрапейскага бюро па барацьбе з махлярствам, краіны Еўрасаюза штогод з-за карупцыі страчваюць 323 мільярды еўра, прывёў лічбы наш парламентарый.

«Прэзідэнт нашай краіны заўсёды падкрэсліваў, што гэтая з'ява можа пагражаць існаванню дзяржавы. Трэба сказаць, што нашы намаганні ў барацьбе з карупцыяй даюць плён, пра што сведчаць адпаведныя сусветных рэйтынгі, — заўважыў Іван Мамайка. — У беларусаў склалася адмоўнае стаўленне да карупцыі, на шчасце, мы не ўспрымаем гэтую з'яву як нешта звычайнае і штодзённае. Добры прыклад яскравага адрознення ад суседніх краін тут — наша ДАІ».

Парламентарый назваў удалым дзеючы беларускі Закон «Аб барацьбе з карупцыяй» і новую рэдакцыю закона «Аб аператыўна-вышуковай дзейнасці», тым не менш любая сфера жыцця грамадства, дзе закранаюцца матэрыяльныя інтарэсы людзей, не застрахаваная ад злоўжыванняў з боку адказных асоб, лічыць ён.

«Задача дзяржавы — стварыць умовы, пры якіх хабар становіцца максімальна немагчымы», — сказаў Іван Мамайка.

Старшыня 75-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН Валкан БАЗКЫР (Турцыя) акрэсліў новую тэндэнцыю: «Каб змагацца з пандэміяй COVІD-19, многія ўрады аб'явілі пра трыльённыя выдаткі, што таксама стварае падставу для карупцыйных схем. Узнікае пытанне з празрыстасцю работы фондаў, якія акумулююць сродкі для барацьбы з распаўсюджваннем інфекцыі. Парламенты павінны кантраляваць расходаванне гэтых грошай. Асабліва важна не дапусціць карупцыі ў пытанні закупкі вакцын ад COVІD-19».

Старшыня Генасамблеі падкрэсліў, што наступствам карупцыі ў сферы закупак ва ўмовах пандэміі сталі тысячы смерцяў.

«Карупцыя для дэмакратыі ўсё роўна што рак, — дадаў старшыня Міжпарламенцкага саюза Дуартэ ПАШЭКУ (Партугалія). — Пачынаецца з лёгкіх сімптомаў, але потым усе складнікі арганізма, які называецца «дэмакратыя», перастаюць працаваць. Але мы ведаем, што з карупцыяй, гэтак жа як і з хваробай, можна змагацца, і ведаем, як. Для гэтага патрэбны палітычная воля, адпаведнае заканадаўства і рэсурсы, каб яно працавала».

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.