Вы тут

У выдавецтве «Чатыры чвэрці» пабачылі свет дзве новыя кнігі Сяргея Трахімёнка


У мінскім выдавецтве «Чатыры чвэрці» пабачылі свет адразу дзве новыя кнігі вядомага беларускага празаіка Сяргея ТРАХІМЁНКА.


Літаральна ўся творчасць пісьменніка, мовай якога як празаіка з’яўляецца руская, прасякнута сацыяльна-палітычнымі перыпетыямі, што характарызуюць грамадства ў постсавецкай прасторы. Сяргея Трахімёнка, відавочна, цікавіць адказ на пытанне: «Якім будзе заўтрашні дзень?» І таму літаратар пранікліва, глыбока, са спадзяваннем высветліць ісціну зазірае ў сутнасць многіх грамадскіх і палітычных канфліктаў.

«Набеліат» — твор пра гучную і адначасова супярэчлівую тэму, пра тое, што стаіць, на погляд аўтара, за фарміраваннем спіса намінантаў і за самім рашэннем, каму і па якіх крытэрыях прысуджаць Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры. Ужо сам пачатак твора насцярожвае... Пісьменнік Крамар атрымлівае ад выдаўца Замяціна прапанову стаць лаўрэатам Нобелеўскай прэміі... Перагарніце першыя старонкі — і вы патрапіце ў сапраўдны «мастацкі дэтэктыў», напоўнены рознымі выпрабаванні з пункту гледжання сумлення і маралі. Раней «Набеліат» быў надрукаваны ў расійскай «Роман-газете».

Дарэчы, і другі раман, выдадзены ў «Чатырох чвэрцях», — «Калі хвост віляе сабакам», быў спярша надрукаваны ў чсасопісе «Роман-газета». Праўда, пад іншай не меней красамоўнай назвай — «Сын прэзідэнта». У творы — пра тое, як у адной цэнтральнаазіяцкай краіне сын выступае ў ролі аналітыка, сацыёлага і займаецца падрыхтоўкай і правядзеннем перадвыбарчай кампаніі бацькі. У знак удзячнасці і ацэнкі сваіх старанняў атрымлівае... тэрмін пакарання ў некалькі гадоў.

Застаецца дадаць, што Сяргей Трахімёнак — доктар юрыдычных навук. Аўтар чатырох дзесяткаў кніг прозы, пятнаццаці сцэнарыяў фільмаў для мастацкага і дакументальнага кіно. Лаўрэат прэстыжных літаратурных прэмій. І ў Беларусі, і ў Расіі. Шмат друкуецца ў «тоўстых» расійскіх літаратурна-мастацкіх часопісах: «Сибирские огни», «Наш современник», «Подъем», «Дон» і іншых.

Кастусь Лешніца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Які хлеб любяць у Беларусі?

Які хлеб любяць у Беларусі?

У савецкія часы гандаль прапаноўваў пакупніку абмежаваны асартымент хлебабулачных вырабаў. У 1980-я нават у буйных крамах было ўсяго 3-4 найменні хлеба.

Грамадства

Дыхаць на поўныя грудзі. Міфы і праўда аб мамапластыцы

Дыхаць на поўныя грудзі. Міфы і праўда аб мамапластыцы

Прадстаўніцам прыгожага полу заўсёды хочацца нешта змяніць у сваёй знешнасці. І часам жанчыны рашаюцца на кардынальныя крокі.

Культура

Арганізатар імпрэз Дзіяна Краснашапка: Сёння людзі знаходзяцца ў сваіх коканах, але ж для таго і існуюць танцы ды спевы, каб здымаць стрэс, негатыў

Арганізатар імпрэз Дзіяна Краснашапка: Сёння людзі знаходзяцца ў сваіх коканах, але ж для таго і існуюць танцы ды спевы, каб здымаць стрэс, негатыў

Яна ўпэўнена сябе адчувае і ў нацыянальным строі, калі робіць цеста для вясельнага каравая, і ў блакітным футры Снягуркі, калі праводзіць ранішнік для дзетак, і ў шыкоўнай сукенцы пэўнай эпохі, калі выконвае аўтэнтычныя беларускія спевы пад гукі старажытных музычных інструментаў.

Грамадства

Паразуменне падчас капрамонту: праз штрафы ці дамаўленне?

Паразуменне падчас капрамонту: праз штрафы ці дамаўленне?

Культура выканання работ падчас капрамонту ў Беларусі кульгае, а тэхналогія — парушаецца, сведчаць спецыялісты Дзяржбуднагляда.