Вы тут

Выпрабаванне «Роман-газетой»


Выйшаў чацвёрты нумар аўтарытэтнага маскоўскага часопіса «Роман-газета», які цалкам прысвечаны сучаснай беларускай прозе. Назва на вокладцы наступная: «На сінім моры камень..: Сучасная проза Беларусі». 


Адкрываецца беларускі выпуск аповесцю Алеся Бадака «Нелюдзімы». Яе пераклаў на рускую мову Алег Ждан. З аповесцю «Радня» выступае ў часопісе Вера Зелянко. Проза вядомага празаіка Сяргея Трахімёнка прадстаўлена двума апавяданнямі — «Іголка ў квадраце» і «Землякі-сібіракі». Таксама надрукаваны апавяданне Алега Ждана «Малітва» і Алены Паповай «Курыны Бог», «Ля Ўвахода...» Пададзены і кароткія біяграфічныя звесткі пра беларускіх пісьменнікаў. 

Гэта не першы «беларускі праект» «Роман-газеты». Галоўны рэдактар часопіса Юрый Казлоў так пракаменціраваў характар стасункаў беларускіх аўтараў з чытачаммі Расіі са старонак аўтарытэтнага выдання: 

Мы заўжды гатовы прадстаўляць месца для беларускіх раманаў, аповесцяў і апавяданняў. У беларускай прозы высокі аўтарытэт на постсавецкай прасторы. Аўтарамі «Роман-газеты», якая, між іншым, выдаецца з 1927 года. У свой час тыраж нашага выання (напрыканцы 1980-х гадоў) даходзіў да трох з паловай мільёнаў экзэмпляраў. А ў 1977-м выпуск нумара з аповесцямі народнага пісьменніка Івана Шамякіна з уступным словам Андрэя Макаёнка па тыражу быў роўны 1 600 000 экзэмпляраў. У «Роман-газете» у 1986 годзе быў надрукаваны і раман Івана Шамякіна «Петроград — Брест». А ў 1975-м — яго раман «Атланты і карыятыды». А яшчэ раней, у 1957-м, — раман Івана Шамякіна «Крыніцы»... Ведаю, што ў нашым часопісе былі надрукаваны творы Івана Мележа, Івана Чыгрынава, Алеся Адамовіча, Васіля Быкава... 

Сёння такія творчыя праекты дапамагаюць пашырыць прастору ўяўленняў пра сучасную беларускую прозу, з’яўляюцца мастом літаратурнай дружбы і сапраўднай творчай і народнай дыпламатыі. 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.