Вы тут

Беларусы вельмі патрабавальныя да якасці аказання паслуг ЖКГ


Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй ХМЕЛЬ, адказваючы на пытанні журналістаў перад пасяджэннем Прэзідыума Саўміна 2 сакавіка, заявіў, што жыхары краіны вельмі патрабавальныя да якасці аказання паслуг і ведамства імкнецца адпавядаць трэндам.


«У выкананне даручэння кіраўніка краіны ў рамках нарады, якая праходзіла ў Полацку, арганізавана служба 115, дапрацавана яе дзейнасць. Сёння мы бачым яе запатрабаванасць грамадзянамі. Заяўкі паступаюць у вялікай колькасці. Важна адзначыць, што па выніках года колькасць зваротаў грамадзян знізалася на 7,5 працэнта. Гэта сведчыць, што якасць аказання жыллёва-камунальных паслуг вырасла», — лічыць міністр ЖКГ.

Задача пераводу краіны на падземныя крыніцы вады, як ён паведаміў, стаіць на гэту пяцігодку. Забеспячэнне беларусаў якаснай пітной вадой — асноўная з задач, якая вырашаецца сёння ЖКГ.

«Мы бачым перавагі і недахопы. Але самае важнае, каб выкараніць недахопы — зрабіць больш жорсткімі і ўдасканаліць наглядныя функцыі над якасцю аказання паслуг. Галоўнае, каб насельніцтва атрымлівала якасныя паслугі па даступных, празрыстых тарыфах. Асноўная задача — папярэдзіць звароты грамадзян, выканаць якасна свае абавязкі, каб звароты не ўзнікалі, таму будзе абмяркоўвацца стварэнне заказчыкаў у выглядзе тэхнічнага нагляду», — канстатаваў Андрэй Хмель.

Марыя ДАДАЛКА

Прэв’ю: politsrach.ru

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.