Вы тут

Магчымасці павышэння эфектыўнасці воднай гаспадаркі


Тэма мерапрыемства, прысвечанага пытанням эфектыўнасці функцыянавання водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі Беларусі, не новая. Яна неаднаразова абмяркоўвалася на сустрэчах розных узроўняў. Забеспячэнне насельніцтва якаснай пітной вадой і роля ўрада і органаў мясцовай улады ў выкананні гэтай задачы сталі асноўнымі пытаннямі абмеркавання. Удзельнікі нарады сышліся ў поглядах аб неабходнасці максімальна абагуліць станоўчы вопыт пэўных рэгіёнаў у развіцці воднай гаспадаркі, каб маштабаваць яго ў рамках краіны, аднак пры гэтым адштурхоўвацца ад спецыфікі дакладнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі.


Паўтара месяца таму на сустрэчы з урадам Камітэтам дзяржкантролю ўжо абмяркоўвалася тэма структуры работы ЖКГ, у прыватнасці цэнтралізацыі сістэм водаканалаў, якія функцыянуюць у кожным раёне і горадзе. Тады ўдзельнікі не прыйшлі да адзінага меркавання і дамовіліся сустрэцца яшчэ раз, папярэдне папрацаваўшы па гэтай тэме з калегамі ў рэгіёнах, нагадала старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава:

— Сістэма водазабеспячэння і водаадвядзення розная ў кожным раёне і горадзе. І тут сапраўды павінны прымаць рашэнні мясцовыя органы ўлады, і падыходы павінны быць рознымі. Магчыма, павінна быць цэнтралізацыя ў межах некалькіх раёнаў, — выказала меркаванне спікер, падкрэсліўшы, што немагчыма пакінуць такія звароты людзей без увагі.

Развіццё воднай гаспадаркі мае важнае значэнне для якасці і камфорту жыцця грамадзян, заўважыў Дзмітрый ДЗЯМІДАЎ, старшыня Наваполацкага гарвыканкама: «Удзельнікі нарады сышліся ў меркаванні, што забеспячэнне людзей якаснай і чыстай пітной вадой — задача мясцовых органаў улады, якія, як абазначыў Прэзідэнт, павінны разумець і выконваць пастаўленыя задачы і валодаць неабходнымі сродкамі і магчымасцямі для гэтага. Формы і метады гэтай работы залежаць ад спецыфікі пэўнага рэгіёна».

На нарадзе прагучалі розныя меркаванні ад кіраўнікоў аблвыканкамаў наконт таго, як павінна развівацца водаправодна-каналізацыйная гаспадарка, аднак кожны рэгіён мае свой шлях развіцця ў гэтай частцы, падкрэсліў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь ТРУБІЛА:

— Віцебская і Гомельская вобласці, у прыватнасці, зрабілі цэнтралізаваную сістэму. Ёсць раёны, дзе водазабеспячэннем займаюцца і комплексныя прадпрыемствы ЖКГ, і прафесійныя водаканалы. Каб водаправодна-каналізацыйная гаспадарка краіны дынамічна развівалася, будуюцца станцыі абезжалезвання (сёлета іх павінна з'явіцца 147), рэканструююцца ачышчальныя збудаванні. Шлях развіцця воднай сферы вызначаны да 2025 года.

Ірына СІДАРОК

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.

Здароўе

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

«Апрацоўваць гародніну і садавіну сродкам для мыцця посуду нельга».

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».