Вы тут

У Мінску з 15 сакавіка пачынаецца масавая ўборка горада пасля зімы


З 15 сакавіка ўсе суб'екты гаспадарання, аб'екты аховы здароўя, адукацыі павінны прыступіць да генеральнай ўборкі сталіцы. Як перадае агенцтва «Мінск-Навіны», такое даручэнне даў на пасяджэнні рабочай групы па пытаннях добраўпарадкавання і ўтрымання сталіцы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч.


— Камунальныя службы горада напружана працавалі зімой, за што ім вялікі дзякуй, і, як толькі сышоў снег, яны заняліся навядзеннем парадку на тэрыторыях. З улікам прагнозу, з 15 сакавіка да іх павінны далучыцца ўсе суб'екты, каб навесці ідэальную чысціню. Адміністрацыям раёнаў да гэтага тэрміну неабходна «зверыць гадзіннікі» і паставіць задачы суб'ектам гаспадарання, — сказаў Аляксандр Дараховіч.

Ён дадаў, што ўсім балансатрымальнікам тэрыторый у горадзе ўжо цяпер варта актыўна заняцца ачысткай ад пяску калодзежаў ліўневай каналізацыі і дарог. Бо менавіта ім апрацоўвалі вуліцы супраць зімовай слізкасці, асабліва ў месцах падтапленняў.

Актыўнага ўдзелу ў навядзенні парадку ў горадзе чакаюць ад навучэнцаў старэйшых класаў школ, сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, студэнтаў ВНУ. У гэтым пытанні варта звярнуць увагу на замежны вопыт. Напрыклад, у ЗША ёсць праграма «ўсынавіць сквер», у рамках якой школы бяруць на сябе адказнасць за ўтрыманне зялёных зон і вучні штодня даглядаюць за імі.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.