Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены ў Беларусі 7 сакавіка з-за моцнага ветру, паведамілі ў Белгідрамеце.
У нядзелю будзе пераважаць воблачнае надвор’е. Ноччу па поўначы, раніцай і днём на большай частцы краіны пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег, чакаецца слабая мяцеліца. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, заходні парывісты, у многіх раёнах моцны.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 6, па ўсходзе — мінус 7-9. Днём будзе ад мінус 2 да плюс 4 градусаў.
Прэв’ю: c-pravda.ru
Адказ на гэтыя і іншыя пытанні ведае наша гераіня.
Якой сёння павінна быць маладзёжная газета? Пра што і як размаўляць з моладдзю?
15 новых спецыяльнасцяў, у тым ліку чатыры абсалютна новыя, па якіх падрыхтоўка раней нідзе не вялася, адкрыюцца сёлета ў беларускіх ВНУ.