Вы тут

У Чачэрскім раёне мужчына спусціў сабаку на праваахоўнікаў


На прыватным падворку супрацоўнікі міліцыі шукалі фігурантку крымінальнай справы.    


Як адзначае прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама, 7 лютага 35-гадовая жыхарка вёскі Покаць Чачэрскага раёна патэлефанавала ў прыёмнік-размеркавальнік для непаўналетніх УУС Мінскага аблвыканкама. Яна паведаміла, што адна з жыхарак яе населенага пункта, якая знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку, нібыта забіла дзіця. Пазней інфармацыя аб злачынстве не пацвердзілася. Асобу жанчыны, якая зрабіла ілжывы данос усталявалі, пачалася праверка.

Між тым, літаральна на наступны дзень у раённы аддзел унутраных спраў паступіла паведамленне, што жанчына збіраецца падпаліць хату аднаго з вяскоўцаў. Яна патэлефанавала сама і назвала адрас, дзе зробіць зламысны ўчынак. На месца выбылі выратавальнікі. Як аказалася, з паведамленнем аб пагрозе патэлефанавала ўсё тая ж жыхарка вёскі Покаць.

Прычына банальная — пасля шматдзённых запояў гэтай жанчыне ўсё здавалася. Калі зразумела, што «натэлефанавала» сабе на крымінальныя артыкулы, вырашыла хавацца ад праваахоўнікаў. Высветлілася, што яна можа знаходзіцца ў свайго аднавяскоўца. На адзначаны адрас выбылі супрацоўнік наркакантролю і аператыўнікі крымінальнага вышуку. Аднак гаспадар хаты адчыніць дзверы праваахоўнікам катэгарычна адмовіўся. Мужчына прыгразіў, што спусціць сабаку і здзейсніў пагрозу. Супрацоўнікі міліцыі маментальна зрэагавалі і спынілі агрэсіўную жывёлу.

У хаце знаходзілася жанчына, якую вышуквалі праваахоўнікі, гаспадар дома і яго брат. Усе яны былі ў нецвярозым стане. Як высветліцца пазней, гэта вяскоўка ўпэўніла не пускаць супрацоўнікаў міліцыі ў хату, нацкаваць сабаку на праваахоўнікаў вырашыў сваяк гаспадара. Цяпер дзеянням мужчыны даецца прававая ацэнка. У дачыненні да жанчыны распачаты адразу дзве крымінальныя справы — за ілжывыя данос і паведамленне аб небяспецы.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.