Вы тут

У Пінскім раёне воўк напаў на людзей


У Пінскім раёне воўк напаў на людзей. Дзікага звера ловяць паляўнічыя, лясгас, міліцыя і МНС, паведаміла БелТА са спасылкай на райвыканкам.


Воўк з’явіўся ў вёсцы Ласіцк учора пасля абеду. Ён напаў на дзвюх жанчын на ўскраіне вёскі. На крыкі аб дапамозе збегліся людзі, мужчыны з віламі дапамаглі адбіцца ад звера. Неўзабаве агрэсіўны драпежнік аб’явіўся ў самой вёсцы, дзе пакусаў яшчэ адну жанчыну.

«У Ласіцк сталі спешна сцягвацца экстранныя службы: міліцыя, хуткая дапамога, МНС. Пацярпелым была аказана медыцынская дапамога, у іх зафіксавалі укушаныя раны і траўмы, нанесеныя дзікай жывёлай. Пазней стала вядома, што ў вёсцы воўк напаў на сабаку і казу», — распавялі ў райвыканкаме.

На пошукі меркавана шалёнага драпежніка мабілізаваны міліцыянты, егеры лясніцтвы, паляўнічыя БГПР. «У аперацыі па канфіскацыі дзікай жывёліны задзейнічаны ратавальнікі, якія апавяшчаюць мясцовае насельніцтва. Людзей просяць устрымацца ад прагулак і не пакідаць жылля ў цёмны час сутак», — дадалі ў райвыканкаме.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.