Вы тут

У Расіі стварылі якасны і танны бензін з адходаў газаздабычы


Прадукт распрацавалі ў адной з расійскіх ВНУ, піша РИА Новости.


Фота: pixabay.com

Высакаякасны аўтамабільны бензін марак АІ-92, АІ-95 і АІ-98 з пабочных прадуктаў газаздабычы навучыліся вырабляць навукоўцы Томскага палітэхнічнага ўніверсітэта (ТПУ). Новая тэхналогія адрозніваецца прастатой і дазволіць прадпрыемствам нафтагазавай галіны перайсці на самазабеспячэнне палівам.

Стабільны газавы кандэнсат (СГК) — пабочны прадукт падрыхтоўкі прыроднага газу. СГК, па словах спецыялістаў ТПУ, з'яўляецца каштоўнай вуглевадароднай сыравінай. Больш эфектыўны спосаб выкарыстання прадукта — гэта перапрацоўка ў кампаненты высокаактанавых бензінаў на цаэлітным каталізатары.

Даследаванні хімікаў ТПУ паказалі, што перапрацоўка на цэаліт дазваляе атрымаць бензін АІ-80 у адну тэхналагічную стадыю. Таксама навукоўцы прапанавалі рэцэптуры змяшэння таварных бензінаў марак АІ-92, АІ-95, АІ-98 на аснове прадуктаў перапрацоўкі СГК.

Прапанаваная тэхналогія дазваляе прадпрыемствам вырабляць паліва для ўласных патрэб, а таксама забяспечваць ім пэўную тэрыторыю. Дастаўка паліва на аддаленыя прадпрыемствы істотна павышае кошт прадукцыі, таму для шэрагу рэгіёнаў свету магчымасць перайсці да аўтаномнасці будзе актуальнай.

Наступны этап працы — стварэнне матэматычнай мадэлі для дакладнага прагназавання складу і характарыстык прадуктаў, паведамілі навукоўцы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.