Вы тут

Велікодныя паштоўкі канца XIX — пачатку XX стст. пакажуць на выставе ў Мінску


Выстава велікодных паштовак канца XIX — пачатку XX стагоддзяў «Адкрытыя лісты да Вялікадня» адкрыецца ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Доме-музеі I з'езда РСДРП 24 красавіка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.


«Сёння паштоўкі па пошце адпраўляюць даволі рэдка, хіба што падчас падарожжаў. Аднак у мінулым ілюстраваная паштовая картка несла вялікую каштоўнасць: тады малюнак нельга было скінуць у электронным выглядзе, але яго можна было раздрукаваць у друкарні або фотаатэлье і паслаць поштай. Такі выгляд паштовай карэспандэнцыі ў Расійскай імперыі з'явіўся ў 1872 годзе і атрымаў назву „адкрыты ліст“. Першыя ілюстраваныя паштоўкі былі чорна-белымі, затым пачалі выпускаць каляровыя і фотаздымкі. Найбольшую колькасць набіралі велікодныя і калядныя паштоўкі», — распавялі арганізатары.

Напярэдадні велікодных святаў у музеі будуць прадстаўлены рэпрадукцыі фотаздымкаў з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея, якія адметныя тым, што для іх вырабу выкарыстоўвалася тэхніка нанясення каляровага малюнка на чорна-белы фотаздымак. Наведвальнікі змогуць убачыць адваротны бок паштовак з віншавальнымі тэкстамі, адрасамі, імёнамі атрымальнікаў і адрасантаў. Да таго ж на выставе жадаючыя змогуць зрабіць фатаграфіі ў фотазоне, якая падрыхтавана па матывах велікоднага «адкрытага ліста» канца ХІХ стагоддзя.

Падчас адкрыцця экспазіцыі наведвальнікі змогуць паўдзельнічаць у майстар-класе па стварэнні паштоўкі з выявай музея ў тэхніцы першых фотаздымкаў, а таксама пры спрыяльных умовах надвор'я далучыцца да народнай гульні «яйкакат».

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.