Вы тут

Выстава «Натхнёны Коласам» мастака Анатоля Бяляўскага адкрыецца 21 красавіка ў Мінску


Выстава пейзажаў «Натхнёны Коласам» мастака Анатоля Бяляўскага адкрыецца 21 красавіка ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа. Аб гэтым БелТА паведамілі ва ўстанове культуры.


Фота: БелТА.

«Якуб Колас вельмі любіў прыроду, захапляўся яе з’явамі, прыслухоўваўся да таямніц яе жыцці — загадкавых і неразгаданых. У сваіх творах натхнёны пясняр беларускай прыроды як сапраўдны мастак слова маляваў непараўнальнае аблічча зямлі і роднага краю. Пад яго пяром прырода пачынае зіхацець мноствам колераў і адценняў», — адзначылі ў музеі.

Сярод беларускіх мастакоў-пейзажыстаў вылучаецца асоба Анатоля Бяляўскага. «Галоўнымі рысамі яго творчасці з’яўляюцца лірызм і цеплыня ўвасаблення прыгажосці прыроды. Тварцу ўдаецца дасканала перадаць колеравую гаму і шматаблічныя дэталі, што робіць яго карціны арыгінальнымі, непаўторнымі. Мастак, як і некалі Якуб Колас, у простым знаходзіць асаблівае, у звычайным — цікавае , а прырода на яго палотнах быццам ажывае», — падкрэслілі арганізатары.

З пачатку сваёй творчай дзейнасці член Саюза мастакоў Беларусі, вядомы тварэц Анатоль Бяляўскі напісаў каля 3 тыс. карцін. Яго творчасць добра вядома ў Беларусі. Яго карціны маюць вялікую папулярнасць сярод калекцыянераў, многія з іх знаходзяцца ў вядомых замежных калекцыях. Пейзаж «Ручэй», на стварэнне якога мастака натхніў аднайменны верш Якуба Коласа, знаходзіцца ў калекцыі жывапісу родных пісьменніка. Анатоль Бяляўскі працуе ў розных жанрах — пейзаж, партрэт, ёсць карціны з глыбокім філасофскім сэнсам, а таксама на гістарычныя тэмы. Усе работы аб’яднаны любоўю да сваёй роднай зямлі, загадкавай прыгажосцю і толькі яму ўласцівым стылем і почыркам.

«Нямала павандраваўшы з мальбертам па Беларусі і іншых краінах свету, Анатоль Іванавіч прызнаецца, што нідзе не сустракаў такой цудоўнай прыроды, як у роднай старонцы», — дадалі ў музеі.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як правільна аднаўляцца пасля COVІD-19?

Як правільна аднаўляцца пасля COVІD-19?

Парады на гэты конт дала ўрач-тэрапеўт першай катэгорыі Юлія Кажэўнікава.

У свеце

Навошта мілітарызуецца Польшча?

Навошта мілітарызуецца Польшча?

Днямі на захадзе Польшчы прайшлі міжнародныя вучэнні Resolute Castle-21.

Грамадства

Птушка шчасця. Курыца: «фабрычная» або вясковая?

Птушка шчасця. Курыца: «фабрычная» або вясковая?

Курыца — самая папулярная і даступная сёння па цане мясная страва.