Вы тут

У Мсціслаўскім раёне хлопчык на рыбалцы атрымаў электратраўму. Ён дастаўлены ў бальніцу Мінска верталётам


Верталёт МНС Мі-8 з медыцынскім модулем на борце, даставіў дзіця з Мсціслаўскай цэнтральнай раённай бальніцы ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр у БХМД, паведамілі ў тэлеграм-канале Міністэрства аховы здароўя.


Падлетак 2004 года нараджэння атрымаў электратраўмы. Пры першасным аглядзе ў яго былі дыягнаставаны апёкі рознай ступені цяжкасці — да 70 працэнтаў.

Суправаджаюць пацыента супрацоўнікі хуткай медыцынскай дапамогі Мінска. Улічваючы цяжар пашкоджанняў, прынята рашэнне аб працягу лячэння падлетка на рэспубліканскім узроўні.

Міністэрства аховы здароўя і МНС выкарыстоўваюць для транспарціроўкі верталётны медыцынскі модуль з 2017 года. Модуль які прызначаны для аказання кваліфікаванай медыцынскай дапамогі пацярпелым як на месцы НС, так і на борце паветранага судна па шляху руху ў лячэбную ўстанову. Ён абсталяваны апаратамі штучнай вентыляцыі лёгкіх, сістэмай маніторынгу і дэфібрыляцыі, партатыўным шасціканальным электракардыёграфам, а таксама камплектамі для імабілізацыі пацярпелых.


У Следчым камітэце паведамілі, што па факце атрымання падлеткам электратраўмы праводзіцца праверка.

Фота: СК.

Па дадзеных следства, днём 22 красавіка 16-гадовы хлопец рыбачыў на беразе вадаёма недалёка ад вёскі Гутараўшчына Мсціслаўскага раёна. Пры перамяшчэнні ўздоўж берага падлетак зачапіў вудай высакавольтны кабель, у выніку чаго атрымаў электратраўмы. Ад электрычнага разраду на ім загарэлася адзенне.Рыбакі, якія знаходзіліся паблізу, аказалі дапамогу і выклікалі медыкаў. З апёкамі больш за 70% цела юнак быў шпіталізаваны», — распавялі ў СК.

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як засцерагчы сябе ад крадзяжу грошай з карткі?

Як засцерагчы сябе ад крадзяжу грошай з карткі?

У I квартале 2021 года было зарэгістравана звыш 800 крадзяжоў грошай праз інтэрнэт, гэта ў 4,5 раза больш, чым за такі ж перыяд год таму.

Грамадства

Спытайце пра радзіннае. Як раней адзначалі Радаўніцу?

Спытайце пра радзіннае. Як раней адзначалі Радаўніцу?

На пытанне чытача адказваюць Янка Крук і Аксана Катовіч.

Палітыка

Прэзідэнт: сцяг і герб Беларусі адлюстроўваюць нацыянальную ідэю народа — імкненне да незалежнага і мірнага жыцця

Прэзідэнт: сцяг і герб Беларусі адлюстроўваюць нацыянальную ідэю народа — імкненне да незалежнага і мірнага жыцця

Урачысты рытуал ушанавання дзяржаўных сцяга і герба праходзіць у Мінску з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.