Вы тут

5 мая ў Беларусі чакаюцца дажджы і навальніцы


Дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі 5 мая, паведамілі ў Белгідрамеце.


Фота з архіва. Аўтар: Анатоль Кляшчук.

У сераду будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём месцамі навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-заходні 5-10 м / с, з парывамі да 14 м / с, у дзённыя гадзіны месцамі — да 15-18 м / с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 3-9 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 12-18 градусаў цяпла, па поўдні — да плюс 21.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.