Вы тут

Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванні замежным лідарам з Днём Перамогі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванні замежным лідарам са святам — Днём Перамогі, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншавальныя пасланні Прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву, Прэзідэнту Арменіі Армену Саркісяну, Прэзідэнту Казахстана Касым-Жамарту Такаеву, Прэзідэнту Кыргызстана Садыру Жапараву, Прэзідэнту Малдовы Мае Санду, Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Уладзіміру Пуціну, Прэзідэнту Таджыкістана Эмамалі Рахмону, Прэзідэнту Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаву, Прэзідэнту Узбекістана Шаўкат Мірзіёеву, Прэзідэнту Грузіі Саломэ Зурабішвілі, а таксама народу Украіны.

У віншавальным пасланні Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дата 9 мая мае лёсавызначальнае значэнне для беларусаў і расіян. «У часіну цяжкіх выпрабаванняў нашы прадзеды, дзяды і бацькі ўсталі плячом да пляча на абарону агульнай Айчыны ад лютага ворага і перамаглі. Адстаяць сваю свабоду і незалежнасць. Памяць пра незгасальныя ратныя подзвігі савецкіх воінаў, бяспрыкладную мужнасць падпольшчыкаў, самаахвярнасць і доблесць працаўнікоў тылу — агульны здабытак і спадчыну. І абавязак нашчадкаў — захаваць яе як сімвал вечнай дружбы і братэрства народаў нашых краін, — гаворыцца ў віншаванні. — Падзеі апошніх гадоў даказваюць, што гэта адзінства, выпрабаванае на трываласць у працы і ў баі, і сёння дазваляе нам паспяхова супрацьстаяць усім выклікам і пагрозам, з’яўляецца надзейнай асновай паспяховага развіцця Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі».

У віншаванні народу Украіны з 76-й гадавінай Перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што страты, якія панеслі абедзве краіны, былі, напэўна, цяжкімі за ўсю іх гісторыю. «За права жыць і развівацца нашы дзяржавы заплацілі жудасную цану — мільёны загінуўшых, мноства спаленых гарадоў і вёсак, татальнае разбурэнне эканомікі, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Сёння, калі ў свеце зноў паглыбляюцца раздзяляльныя лініі, пануюць варожасць і нацыянальны эгаізм, няхай памяць пра агульны подзвіг, дзякуючы якому чалавецтва не было знішчана, вядзе нас да ўзаемнай павагі, дыялогу і супрацоўніцтва».

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 76-годдзем Перамогі Старшыню Урада Расійскай Федэрацыі Міхаіла Мішусціна, Старшыню Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі Валянціну Мацвіенка, Старшыню Дзяржаўнай Думы Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі Вячаслава Валодзіна, Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.

Віншавальныя пасланні з Днём Перамогі накіраваны Старшыні Выканаўчага камітэта — выканаўчаму сакратару Садружнасці Незалежных Дзяржаў Сяргею Лебедзеву, дзяржаўнаму сакратару Саюзнай дзяржавы Дзмітрыю Мезенцаву, Старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаілу Мясніковічу, Генеральнаму сакратару Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Станіславу Засю.

У адрас Аляксандра Лукашэнкі і беларускага народа таксама паступаюць шматлікія віншаванні з гадавінай Перамогі ад кіраўнікоў краін блізкага і далёкага замежжа, вядомых дзеячаў розных сфер.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.