Вы тут

Інфляцыя ў Беларусі ў красавіку склала 0,7%


Была апублікавана справаздача за красавік, перадае БелТА са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.


Фота: pixabay.com

Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў красавіку ў параўнанні з сакавіком склаў 100,7%, са снежнем 2020 году — 104,6%.

Базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключаў змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, схільныя ўплыву фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у красавіку ў параўнанні з сакавіком склаў 100,7%, са снежнем 2020 году — 103,8%.

Харчовыя тавары ў красавіку падаражэлі на 0,9% у параўнанні з сакавіком і на 4,6% у параўнанні са снежнем 2020-га.

Цэны на нехарчовыя тавары выраслі на 0,8% у параўнанні з сакавіком і на 4,7% у параўнанні са снежнем 2020-га.

Паслугі ў параўнанні з сакавіком падаражэлі на 0,4%, у параўнанні са снежнем 2020 года — на 4,4%.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.