Вы тут

У Беларусі прапануецца абмежаваць заканадаўчую функцыю Прэзідэнта ў частцы выдання дэкрэтаў


У Беларусі прапануецца абмежаваць заканадаўчую функцыю Прэзідэнта ў частцы выдання дэкрэтаў, заявіў сёння ў час пасяджэння Канстытуцыйнай камісіі старшыня КС Пётр Міклашэвіч, перадае БелТА.


«У мэтах больш поўнай рэалізацыі парламентам заканадаўчай функцыі прапануецца выключыць з Канстытуцыі палажэнні, якія прадугледжваюць дэлегаванне Палатай прадстаўнікоў і Саветам Рэспублікі Прэзідэнту заканадаўчых паўнамоцтваў на выданне дэкрэтаў, маючых сілу закона, а таксама выданне Прэзідэнтам па сваёй ініцыятыве або па прапанове ўрада па прычыне асаблівай неабходнасці часовых дэкрэтаў, якія маюць сілу закона, — сказаў Пётр Міклашэвіч. — Каб актыўна працаваў у гэтым напрамку парламент. Гэта яго асноўная функцыя. Таму ўносяцца такія прапановы для таго, каб парламентарыі як прадстаўнікі народа, высвятляючы інтарэсы, запатрабаванні нашых грамадзян, аператыўна прымалі адпаведныя законы, якія належным чынам рэгулявалі тыя ці іншыя грамадскія адносіны. Мы таксама бачым, што галоўная кантрольная функцыя парламента ў тым, каб кантраляваць, як дзейнічае канкрэтны закон, якое яго рэгулюючае ўздзеянне на грамадскія адносіны і своечасова ўносіць адпаведныя змяненні ў тыя ці іншыя законы для таго, каб павышаць іх эфектыўнасць».

Паводле слоў старшыні КС, сёння ў парламента ёсць дастаткова паўнамоцтваў у кадравых пытаннях пры назначэнні розных службовых асоб высокага ўзроўню. «І таму сёння асаблівай неабходнасці карэкціроўкі гэтых паўнамоцтваў няма. Неабходна толькі іх належным чынам выконваць і садзейнічаць таму, каб, на самай справе, з дапамогай парламента на высокія дзяржаўныя пасады вылучаліся дастойныя кандыдатуры, якія здольны ажыццяўляць свае паўнамоцтвы ў тых ці іншых органах», — адзначыў Пётр Міклашэвіч.

Сёння праходзіць чацвёртае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі. Разглядаюцца прапановы па змяненні канстытуцыйных палажэнняў аб функцыях і паўнамоцтвах парламента — Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Першае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі адбылося 31 сакавіка. Тады быў зацверджаны графік пасяджэнняў — яны будуць праходзіць двойчы ў ​​месяц.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Не параўноўвайце сябе з іншымі. Як таксічныя людзі атручваюць наша жыццё?

Не параўноўвайце сябе з іншымі. Як таксічныя людзі атручваюць наша жыццё?

У нашым акружэнні практычна заўсёды знойдзецца песіміст, нечым пакрыўджаны, запальчывы чалавек, вакол якога заўсёды скандалы і звадкі. 

Грамадства

Па ўсёй краіне наступіў час школьных базараў

Па ўсёй краіне наступіў час школьных базараў

Скідкі, растэрміноўкі і шырокі асартымент

Грамадства

Чаму знікае вада з кранаў

Чаму знікае вада з кранаў

Спёка — час для эканоміі ці паліву агародаў?