Вы тут

На Гомельшчыне высвятляюцца абставіны ДТЗ у Лельчыцкім раёне, у якім загінулі хлопец і дзяўчына


Па факце здарэння праводзіцца праверка.


Вядома, што 16 мая ў Лельчыцкім раёне каля дзевяці гадзін вечара кіроўца аўтамабіля ГАЗ-3110 рухаўся па аўтадарозе «Баравое — Тартак — Руднішча». Ён не справіўся з кіраваннем, машына выехала на левую па ходзе руху ўзбочыну і з’ехала ў кювет. Пасля аўтамабіль перакуліўся на дах у меліярацыйны канал, напоўнены вадой. Каля васьмі гадзін раніцы 17 мая перавернуты аўтамабіль заўважылі выпадковыя мінакі, якія перадалі гэтую інфармацыю ў ДАІ. Пры падняцці аўто з меліярацыйнага канала, у салоне былі знойдзены целы 24-гадовага хлопца і 19-гадовай дзяўчыны.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.