Вы тут

Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка правёў прамую лінію


На прамую тэлефонную лінію, якую правёў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый ШУЛЕЙКА ў мінулую суботу, дазваніліся 32 жыхары вобласці. Пытанні, якія задавалі людзі, датычылі розных сфер жыцця. Найбольш праблем, як заўсёды, уздымалася наконт дарог, жыллёва-камунальных адносін, работы транспарту.


Ніна Міхайлаўна, 80-гадовая брастаўчанка, мае дачны ўчастак паміж вёскамі Чэрні і Тэльмы. Раней туды хадзіла маршрутка 11-га нумара. Цяпер яе няма. «Моладзь ездзіць
машынамі, — гаварыла пенсіянерка — а мы, людзі сталага веку, павінны пераадольваць значную адлегласць пехатою. Няўжо нельга арганізаваць адзін з маршрутаў гарадскога транспарту, каб аўтобус хадзіў хоць бы ранкам і ўвечары?»

Губернатар звязаўся са службовай асобай, якая курыруе транспарт, і атрымаў тлумачэнне, што прыпыначны пункт, які просяць устанавіць дачнікі, прымыкае да аўтастрады, а гэта забаронена правіламі бяспекі. Але кіраўніка вобласці адказ не задаволіў, і ён даручыў неадкладна сустрэцца з людзьмі і выпрацаваць альтэрнатыўны варыянт прыпынку.

А што перашкодзіла ўстанавіць прыпынак па вуліцы Гаўрылава ў Брэсце, засталося незразумелым. Рэч у тым, што ў снежні мінулага года вецер перавярнуў названы прыпынак, канструкцыі часткова ўпалі на людзей. Тады пашкоджаны прыпынак прыбралі, але не аднавілі яго да гэтай пары. Старшыня аблвыканкама паабяцаў гараджанцы, якая званіла, што ў хуткім часе дарожнікі ўсё выправяць.

Жыльцы аднаго з пад'ездаў дома па вуліцы Чкалава ў Ляхавічах паскардзіліся на якасць капітальнага рамонту. Па-першае, падчас яго ніхто не зважаў на дождж, і людзей літаральна залівала. Залівае і цяпер, калі рамонт даху набліжаецца да завяршэння. На гэты зварот кіраўнік вобласці адказаў так: «Да вас тэрмінова выедзе старшыня райвыканкама і разбярэцца на месцы».

Брастаўчанка прапанавала адкрыць у горадзе дзяржаўны інфармацыйна-забаўляльны цэнтр для падлеткаў. Юрый Шулейка адзначыў, што гэтая ідэя заслугоўвае ўвагі, і паабяцаў усебакова вывучыць прапанову.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як беларуска стварыла сваю сістэму рэабілітацыі дзяцей з кахлеарнымі імплантамі

Як беларуска стварыла сваю сістэму рэабілітацыі дзяцей з кахлеарнымі імплантамі

Методыка аказалася запатрабаванай у нашай краіне і за яе межамі.

Культура

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны. 

Культура

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.