Вы тут

У Гомелі абралі лепшага муляра


Штогадовы абласны конкурс «Лепшы муляр-2021» правялі на знакавай для Гомельшчыны будаўнічай пляцоўцы — маладзёжнай будоўлі новай школы ў 96-м мікрараёне абласнога цэнтра. Лепшых у прафесійным майстэрстве вызначалі з 24 спецыялістаў-муляроў вобласці. 


— Мы ўдзячныя тым арганізацыям, якія адгукнуліся на наш запыт і вырашылі паўдзельнічаць. Гэты аб’ект вельмі важны для горада, і асабліва — для жыхароў мікрараёна. І справа нават не ў тым, што праект, па якім будуецца навучальная ўстанова, унікальны для нашага рэгіёна, школу ў 96-м мікрараёне вельмі чакаюць, таму праца на аб’екце вядзецца і днём, і ноччу, — распавёў намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці будаўнічага трэста № 14 Сяргей Матлак.

Арганізатарамі конкурсу выступілі Камітэт па архітэктуры і будаўніцтве Гомельскага аблвыканкама, Гомельскі абласны камітэт прафсаюза будаўнікоў і генеральны падрадчык дадзенага аб’екта — ААТ «Будаўнічы трэст № 14». Па словах старшыні Гомельскага абласнога камітэта прафсаюза будаўнікоў Дзмітрыя Мурашкі, усе ўдзельнікі конкурсу — людзі з вопытам і ў сумленнай, канкурэнтнай барацьбе ў першую чаргу змаглі пацвердзіць званне прафесіяналаў сваёй справы. 

Між тым па выніках двух дзён спаборніцтваў звання «Лепшы муляр-2021» удастоена звяно філіяла СУ-167 ААТ «Мазырпрамбуд», другое месца — у муляроў філіяла СУ-165 ААТ «Будаўнічы трэст № 14», трэцяе месца занялі спецыялісты ААТ «Будаўніча-мантажны трэст № 40». Прызёры атрымалі дыпломы і грашовыя ўзнагароды: за першае месца — па 300 беларускіх рублёў кожнаму ў звяне, па 200 і 100 рублёў адпаведна за другое і трэццяе месцы таксама кожнаму спецыялісту ў звяне. 

Наталля КАПРЫЛЕНКА,

фота Ганны ПАШЧАНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.