Вы тут

Аўтамабіль збіў п'янага пешахода ў Гродне


Мужчына перасякаў дарогу па-за пешаходным пераходам, паведамляе БелТА са спасылкай на ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.


Фота: ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Аварыя здарылася на вуліцы Гарнавых апоўначы. «Кіруючы аўтамабілем маркі "Опель", 26-гадовы кіроўца рухаўся з боку вуліцы Суворава на вуліцу маставую па крайняй правай паласе. У гэты час у раёне скрыжавання з вуліцай Гагарына па-за пешаходным пераходам злева направа па ходзе руху машыны дарогу спрабаваў перайсці 39-гадовы мясцовы жыхар, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Кіроўца таксі заўважыў пешахода і паспеў знізіць хуткасць, аднак "Опель" не паспеў і здзейсніў наезд», — распавялі ў ведамстве.

Мужчына атрымаў траўмы, яго шпіталізавалі. Зараз пешаход знаходзіцца на абследаванні, яго жыццю і здароўю пагрозы няма.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.