Вы тут

Калектыў Акадэміі МУС ажыццявіў забег да Дня ўсенароднай памяці ахвяр ВАВ


На чале з начальнікам галоўнай міліцэйскай ВНУ краіны ў забегу прынялі ўдзел прафесарска-выкладчыцкі састаў, афіцэры міліцыі і курсанты. 


Дыстанцыя забегу надзвычай сімвалічная — 1418 метраў: менавіта столькі дзён вайны перажыў беларускі народ. Нягледзячы на спёку, старт і фініш адбыліся ў знакавым для кожнага супрацоўніка міліцыі месцы — каля помніка супрацоўнікам органаў унутраных спраў і ваеннаслужачым унутраных войскаў МУС, якія загінулі пры выкананні службовага і воінскага абавязку. 

 

— Сёння, праз шмат гадоў, мы можам толькі ўявіць, як страшная вайна сваёй бядой, голадам і разрухай, увайшла ў кожны дом, у кожную сям’ю беларускага народа, — адзначыў начальнік Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў генерал-маёр міліцыі Сяргей ДАРОШКА. — Здаецца, як лёгка мы пераадолелі сімвалічную дыстанцыю забегу, але як цяжка было прайсці гэтыя 1418 дзён вайны нашым дзедам і прадзедам. 

Пасля забегу супрацоўнікі Акадэміі МУС усклалі вянок і кветкі да мемарыялу, а таксама ўшанавалі ўсіх загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання.

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.