Вы тут

У Акадэміі МУС адбылася перадача экзэмпляра Навукова-практычнага каментара да Канстытуцыі Беларусі


Начальнік Акадэміі МУС Аляксандр Васільеў паведаміў, што па запрашэнні Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Пятра Міклашэвіча, напярэдадні Дня Канстытуцыі і 30-годдзя Асноўнага Закона Беларусі, ВНУ быў аказаны высокі гонар прыняць удзел у прэзентацыі Навукова-практычнага каментара да Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.


«Маштабная па сваім змесце і выніках праца аўтарскага калектыву заслугоўвае самай высокай ацэнкі, — падкрэсліў ён. — Вядомыя ў краіне вучоныя і дзяржаўныя дзеячы падрыхтавалі гэты каментар з мэтай дакладнага і даступнага тлумачэння грамадзянам сэнсу канстытуцыйных палажэнняў, асаблівасцяў іх ажыццяўлення. Адзін экзэмпляр выдання перададзены акадэміі. Гэта сведчыць аб прызнанні нашых заслуг у падрыхтоўцы юрыдычных кадраў і высокім навуковым патэнцыяле нашай установы адукацыі».

Аляксандр Васільеў паведаміў, што над каментаром працавалі і былыя супрацоўнікі міліцэйскай ВНУ — цяпер суддзі Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Станіслаў Данілюк і Сяргей Чыгрынаў. «Будучы ўпэўненымі ў тым, што маладое пакаленне праваахоўнікаў будзе з гонарам абараняць канстытуцыйныя прынцыпы і каштоўнасці, забяспечваць законнасць і правапарадак, прынята рашэнне перадаць ганаровы экзэмпляр каментара ў музей Акадэміі МУС», — звярнуў увагу кіраўнік навучальнай установы.

Каментар будзе выкарыстаны прафесарска-выкладчыцкім складам і навучэнцамі для тлумачэння палажэнняў Канстытуцыі, ведання сваіх канстытуцыйных правоў, свабод і абавязкаў, а таксама разумення неабходнасці няўхільнага захавання канстытуцыйных норм у сваім паўсядзённым жыцці і прафесійнай дзейнасці.

У найбліжэйшы час выданне папоўніць бібліятэчныя фонды факультэтаў і кафедраў Акадэміі МУС.

Фота прэс-службаў Канстытуцыйнага суда і Акадэміі МУС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.