Вы тут

Беларускія баскетбалісткі згуляюць са шведкамі ў 1/4 фіналу чэмпіянату Еўропы


На жаночым чэмпіянаце Еўропы па баскетболе сёння стануць вядомыя ўдзельнікі паўфінальнай стадыі, паведамляе БелТА.


Баскетбалісткі зборнай Беларусі ў чвэрцьфінальным паядынку ў іспанскай Валенсіі сустрэнуцца з камандай Швецыі (пачатак у 19.00, прамая трансляцыя на тэлеканале «Беларусь 5»). Гэтыя сапернікі ўжо сустракаліся на папярэдняй стадыі кантынентальнага першынства: у заключным матчы групы А беларускі разграмілі шведскіх баскетбалістак з розніцай у 24 ачкі — 78:54. Акрамя таго, падапечныя Наталлі Трафімавай на першым этапе выйгралі ў дзеючых чэмпіёнак Еўропы іспанак — 53:51 і саступілі камандзе Славакіі — 54:58. У выпадку перамогі ў сённяшняй сустрэчы беларускі згуляюць у паўфінале з пераможцам сустрэчы Францыя — Боснія і Герцагавіна ў Страсбургу.

Таксама сёння ў Валенсіі баскетбалісткі Іспаніі будуць сапернічаць з камандай Сербіі. У Страсбургу зборная Расіі сустрэнецца з бельгійкамі.

Паўфінальныя паядынкі 38-га жаночага кантынентальнага першынства пройдуць 26 чэрвеня, вырашальны паядынак за чэмпіёнскі тытул і матч за бронзу адбудуцца 27 чэрвеня.

Прэв’ю — pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.