Вы тут

50-гадовы юбілей адзначае Аляксандр Шапо


25 чэрвеня, свой 50-гадовы юбілей адзначыць скульптар, аўтар твораў манументальнай, станковай, паркавай і мемарыяльнай скульптуры, графік Аляксандр Шапо. А скласці для сябе ўяўленне пра гэтага творцу гледачы сацыякультурнага тэлеканала змогуць пасля прагляду аднаго з выпускаў праграмы «Майстэрня. Гісторыя аднаго мастака».


Фота: bis.nlb.by

Яго называюць чалавекам Адраджэння, бо ён умее ўсё. І яго работы можна знайсці паўсюль: і на Зямлі, і пад Зямлёй... Скульптар, графік, мастак кіно і вельмі прынцыповы чалавек — так прэзентавалі сустрэчу з героем праекта яго стваральнікі. Таму паглядзіце выпуск, каб сфарміраваць сваё ўласнае бачанне творчай асобы. Нагадаем толькі, што праект «Майстэрня. Гісторыя аднаго мастака» — гэта цыкл тэлевізійных фільмаў, кожны з якіх знаёміць аўдыторыю з партрэтам сучасных мастакоў, скульптараў, графікаў. Выпускі, дарэчы, можна знайсці і на афіцыйным YouTube-канале «Беларусь 3», каб пазнаёміцца з творцамі ў зручны для вас час.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.