Вы тут

У Саюза пісьменнікаў Беларусі — новыя сябры


У творчую арганізацыю пісьменнікаў прыйшла новая каманда прафесіяналаў. Паэты, літаратурныя крытыкі, празаікі, публіцысты.


Сярод новых членаў СПБ — сем чалавек. Гэта — паэт Вольга Каўрыга (нарадзілася 28 жніўня 1990 г.; рэкамендавана Мінскім абласным аддзяленнем і калегамі па творчаму саюзу Л. Круглік, Р. Рэўтовіч); паэт Алена Харкавец (нарадзілася 16 сакавіка 1954 г.; рэкамендавана Мінскім гарадскім аддзяленнем СПБ і калегамі К. Цыбульскім і Т. Залескай); паэт і літаратурны крытык Ірына Аўсеп’ян (нарадзілася 12 мая 1979 г.; рэкамендавана Мінскім гарадскім аддзяленнем і калегамі М. Чаргінцом і А. Аўруціным); празаік і публіцыст Міхаіл Нікіцін (нарадзіўся 25 мая 1962 г.; рэкамендаваны Мінскім гарадскім аддзяленнем і калегамі Ю. Зарэцкай, У. Саламахам); паэт Надзея Салейка (нарадзілася 31 студзеня 1962 г.; рэкамендавана Гродзенскім абласным аддзяленнем СПБ і калегамі М. Шабовічам і Д. Радзівончыкам), паэт Андрэй Татур (нарадзіўся 23 чэрвеня 1979 г.; рэкамендаваны Гродзенскім абласным аддзяленнем і калегамі П. Сямінскім, Д. Радзівончыкам); паэт Таццяна Лазарчык (нарадзілася 22 жніўня 1974 г.; рэкамендавана Гродзенскім абласным аддзяленнем і калегамі Д. Радзівончыкам і Т. Мазур).

Вольга Каўрыга — аўтар кніг паэзіі «Духовное» (2020), «Творю, люблю, живу» (2020). Алена Харавец — аўтар паэтычных зборнікаў «Не забывайте слова нежности» (2013), «Искренни бываем мы в молчании» (2019), «Ностальгия — ласковая грусть» (2020). Ірына Аўсеп’ян напісала і выдала кнігі «Женщины цвета какао» (2005), «Тень рыбака» (2006), «Смородина» (2021). Міхаіл Нікіцін — аўтар соцень артыкулаў у энцыклапедычных выданнях, як укладальнік і сааўтар спрычыніўся да выдання шэрагу кніг на ваенна-гістарычную тэму. Паэт Андрэй Татур — аўтар кніг «Окна» (2020), «Ключ от всех дверей» (2020). Таццяна Лазарчык — аўтар зборнікаў вершаў «Дорога домой» (2018), «Я наследую землю» (2020).

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.