Вы тут

Лукашэнка: «Сёння не атрымаецца манапалізаваць міжнародны парадак і націснуць на нас»


Адбыўся рабочы візіт Прэзідэнта Беларусі ў Расію. У Санкт-Пецярбурзе ў Канстанцінаўскім палацы Аляксандр Лукашэнка сустрэўся са сваім расійскім калегам Уладзімірам Пуціным.


Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі развіццё супрацоўніцтва ў розных сферах, міжнародную праблематыку.

Падчас перагавораў Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што адно з галоўных пытанняў, якім неабходна займацца, гэта эканоміка, бо не толькі ў дачыненні да Беларусі, але і Расіі ўводзяць або падаўжаюць санкцыі. Тым не менш Прэзідэнт упэўнены, што краіны вытрымаюць гэты ўдар. «Як я калісьці і казаў, няма чаго нам з гэтай нагоды парыцца. Мы ўсё ж такі эканоміцы ўдзяляем больш увагі, чым у СССР, мы людзей глядзім больш. Мы вытрымаем. Нават не вытрымаем — мы будзем развівацца. Гэта не пытанне. Сёння не атрымаецца манапалізаваць міжнародны парадак дня і націснуць на нас. Не атрымаецца! Свет змяніўся», — падкрэсліў беларускі лідар.

«Усе сябры добрыя, але мы сваімі мазгамі павінны жыць, як у нас гэта і атрымлівалася», — дадаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка назваў пазітыўным той факт, што расце тавараабарот Беларусі і Расіі. Ён пагадзіўся з тым, што любыя санкцыі — гэта магчымасці, і гэта бачна па развіцці расійскай эканомікі: «Натуральна, што наша эканоміка вельмі сур’ёзна прывязаная да расійскай. Мы захавалі многія кааперацыйныя адносіны з Расіяй, не пайшлі тым шляхам, як іншыя рэспублікі, асабліва наша паўднёвая суседка. Мы не рвалі сувязі. Захавалі наогул усю прамысловасць, а дзе-нідзе і дадалі, таксама дзякуючы інвестыцыям Расійскай Федэрацыі», — сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што ў фінансавым дачыненні да Беларусі заўсёды было няпроста. «Вы разумееце, чаму. І тут падтрымка была вельмі сур’ёзная з боку Расіі. Але мы свята стараемся выконваць свае абавязацельствы па крэдытах, якія выдадзены, і будзем іх выконваць, чаго б нам ні каштавала», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Што тычыцца заходніх санкцый, Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што пасля чарговай іх хвалі вядзецца дыверсіфікацыя ў эканоміцы, аднак па цэлым шэрагу кірункаў аб’ёмы гандлю з Еўрасаюзам і ў ранейшыя гады былі зусім невялікімі. Напрыклад, для якія трапілі пад санкцыі МАЗа і БелАЗа гэта $3,3 мільёны і $4 млн. «Мы працуем на сваіх рынках, як гэта было. Дзякуючы таму, што мы не парвалі сувязі, нам удаецца у гэта вельмі складаны час неяк караскацца ў эканоміцы», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, справа нават не ў санкцыях, а ў тым,што сусветная эканоміка ў цэлым сур’ёзна прасела і ўсе краіны схільныя гэтаму ўплыву. «Мы вытрымаем», — упэўнены беларускі лідар.Ён таксама адзначыў неабходнасць надаваць прыярытэтную ўвагу пытанням бяспекі Беларусі і Расіі. «Як бы яны нас ні закалыхвалі (апаненты. — Зв.), Мы бачым, што паступілі ў свой час правільна, надаючы ўвагу абароне нашых дзяржаў і бяспекі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што праціўнікі ўлады ў Беларусі перайшлі да індывідуальнага тэрору. Ён адзначыў, што гэта стала наступным этапам так званай каляровай рэвалюцыі або мецяжу ў Беларусі. «Я інфармаваў вас па некаторых пытаннях. І кожныя суткі ёсць развіццё. Індывідуальны тэрор супраць тых людзей, якія казалі адкрыта, тых, якія выступалі за дзяржаву. Цяпер ужо на дэпутатаў перайшлі. І мярзотнікі падбіраюць час, атакуючы жыллё аднаго з лідараў сярод дэпутатаў, партыі, калі дзеці там. Спрабуюць націснуць, запалохаць», — расказаў беларускі лідар. «Думаю, гэта справа часу. Мы ўсіх іх вылічым. І знойдзем, прыцягнем да адказнасці, прытым у сур’ёзнай форме», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Акрамя таго, расказаў Прэзідэнт, у Беларусі вельмі актыўна цяпер пачалі працу ў дачыненні да розных НКА, НУА, так званых заходніх СМІ. «Якія тут дэмакратыю нам дарылі, а фактычна насаджалі. І не дэмакратыю, а вось гэты вось тэрор, — сказаў беларускі лідар. — Вы павінны разумець, што мы проста не можам інакш. Чым яны займаліся, зразумела. Яны фінансаваліся звонку. А мы усе думалі: ну добра, гэта ж дэмакратыя, давайце будзем размаўляць, супрацоўнічаць. Вось і атрымалі адпаведныя вынікі».

«Усё роўна, Уладзімір Уладзіміравіч, гэта для нас не катастрофа. Тэрор гэты і іншае. Мы справімся», — упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу Прэзідэнт Расіі падкрэсліў, што Беларусь застаецца для Расіі вялікім і надзейным партнёрам у эканоміцы. Ён звярнуў увагу, што, нягледзячы на знешнія выклікі, санкцыі і пандэмію, эканоміка Беларусі дэманструе нядрэнныя паказчыкі. У прыватнасці, рэспубліка абслугоўвае ўсе крэдыты, больш за тое, яе знешні доўг скарачаецца. «У гэтым сэнсе Беларусь надзейны, стабільны партнёр», — заявіў расійскі лідар.

Паводле прэс-службы Прэзідэнта

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Хто выбраў год таму айчынную валюту, аказаўся ў выйгрышы. Куды ўкласці грошы зараз, каб атрымаць выгаду

Хто выбраў год таму айчынную валюту, аказаўся ў выйгрышы. Куды ўкласці грошы зараз, каб атрымаць выгаду

Знаёмства маладых людзей з першымі грашыма адбываецца дзіўным чынам.

Грамадства

Індыкатар жаночых праблем. Чаму ў дэкальтэ галоўнае не прыгажосць, а здароўе?

Індыкатар жаночых праблем. Чаму ў дэкальтэ галоўнае не прыгажосць, а здароўе?

Часта незразумелы «шарык» можа быць, напрыклад, фібрадэномай.

Грамадства

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Гучны гул сірэны знянацку застаў пенсіянерку Веру Васільеўну дома.