Вы тут

Справаздачна-выбарная канферэнцыя «Моладзь за Саюзную дзяржаву» пройдзе 16 ліпеня ў фестывальным Віцебску


Справаздачна-выбарная канферэнцыя «Моладзь за Саюзную дзяржаву» міжнароднага саюза грамадскіх аб'яднанняў «Расійска-Беларускі саюз моладзі» пройдзе 16 ліпеня ў фестывальным Віцебску, паведаміла карэспандэнту БелТА сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандра Ганчарова.


«Аб перазагрузцы работы міжнароднага саюза і фарміраванні новай траекторыі яго развіцця гаворка ідзе даўно. Выканкам МСГА прыняў рашэнне аб скліканні 16 ліпеня вышэйшага органа РБСМ — канферэнцыі. Яна адбудзецца пад слоганам «Моладзь за Саюзную дзяржаву» як частка афіцыйнай праграмы Дзён моладзі XXX Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Дэлегаты разгледзяць пытанні дзейнасці Выканаўчага камітэта, абрання яго членаў, сустаршыняў і іншыя, а таксама вызначаць нішавыя напрамкі, па якіх будзе працаваць першая маладзёжная арганізацыя Саюзнай дзяржавы», — расказала Аляксандра Ганчарова.

Дэлегатамі канферэнцыі сталі 20 маладых людзей, пароўну ад Расіі і Беларусі. Гэта прадстаўнікі Расійскага саюза моладзі, БРСМ, у тым ліку Рэспубліканскай студэнцкай калегіі і Савета лідараў працоўнай моладзі Мінска, а таксама Беларускага камітэта маладзёжных арганізацый, Маладзёжнага парламента пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.

«Безумоўна, у канферэнцыі прымуць удзел ганаровыя госці — прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і Дзярждумы Расіі. Таксама мы запрасілі маладзёжную дэлегацыю з Новасібірскай вобласці Расіі, — адзначыла сакратар ЦК БРСМ. — Для нас вельмі важная падтрымка дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Дзмітрыя Мезенцава, які ў першай частцы канферэнцыі абмяркуе з дэлегатамі пытанні рэалізацыі маладзёжнай палітыкі ў СД — грамадзянска-патрыятычнага выхавання, маладзёжнай інтэграцыі, перспектыўныя праекты, работу зводных беларуска-расійскіх студэнцкіх атрадаў».

Прэв’ю: pixabay.com

Загаловак у газеце: Перазагрузка работы і новая траекторыя

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Зрабіць выбар дзеля будучыні

Зрабіць выбар дзеля будучыні

Крыху больш за два тыдні застаецца да важнага і адказнага кроку ў жыцці кожнага з нас — да выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў. 

Грамадства

МНС нагадвае аб правілах бяспекі на лёдзе

МНС нагадвае аб правілах бяспекі на лёдзе

Распазнаць трываласць лёду дапаможа колер ледзянога покрыва.