Вы тут

Мініяцюры


Сустрэў знаёмага. Разгаварыліся. Ён між іншым успомніў суседа, які моцна любіць чарку. Грошай, вядома, заўсёды не хапае,

таму ўвесь у даўгах.

— На днях просіць, каб пазычыў яму рубель, — кажа знаёмы. — Я ж добра помню, што ён ужо браў у мяне два рублі, абяцаў вярнуць назаўтра. Аднак мінуў месяц — і дзе яны, тыя грошы? Нагадаў пра доўг. А ён прапануе: маўляў, вазьмі з тых грошай, якія мне павінен,

рубель, потым вернеш тры…

* * *

У бібліятэцы. Бяру кнігі, больш — для жонкі. Яна вялікі аматар чытання мастацкай літаратуры. Пакуль бібліятэкарка падбірае томікі, стаю, чакаю. За яе спінай з’яўляецца маладзенькая дзяўчына, якую бачу ўпершыню. Пытаю:

— Новенькая?

Тая, занятая падборам кніг, адказвае не падымаючы галавы:

— Не, ужо прачытаная.

І адкладае кнігу ўбок…

* * *

Муж паставіў чайнік на пліту. Пакідаючы кухню, кінуў жонцы, што ў зале на канапе чытала кнігу:

— Калі раптам не пачую, як засвішча чайнік, гукнеш мяне.

Неўзабаве чайнік выдаў свіст.

— Закіпеў! — крыкнула кабета.

— Чую! Не глухі…

Васіль ТКАЧОЎ

г. Гомель.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.