Вы тут

Мікіта Цмыг і Ганна Марусава будуць сцяганосцамі беларускай дэлегацыі на адкрыцці Алімпіяды ў Токіа


Плывец Мікіта Цмыг і лучніца Ганна Марусава будуць сцяганосцамі беларускай дэлегацыі на цырымоніі адкрыцця XXXII летніх Алімпійскіх гульняў у Токіа, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Нацыянальнага алімпійскага камітэта.


Рашэнне аб тым, што на цырымоніі адкрыцця ў кожнай камандзе будуць несці сцяг мужчына і жанчына, прыняў выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэта яшчэ ў сакавіку 2020 года, каб забяспечыць на алімпіядах гендарную роўнасць.

«Адказнасць адчуваецца перад адкрыццём Гульняў. Нам даверылі важную місію, мы першымі з беларускай каманды выйдзем на стадыён. Вядома, прыемна, ганарова і адказна», — сказаў Мікіта Цмыг. Ганна Марусава выказала пажаданне, каб беларускі сцяг у Токіа падымаўся над алімпійскімі аб’ектамі як мага часцей.

Мікіта Цмыг — майстар спорту міжнароднага класа, сярэбраны прызёр Еўрапейскіх гульняў 2015 года ў Баку. Ён з’яўляецца чэмпіёнам Беларусі на дыстанцыях 50 м, 100 м і 200 м у плаванні на спіне, прымаў удзел у Алімпійскіх гульнях 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра. Ганна Марусава таксама майстар спорту міжнароднага класа. Яна станавілася прызёрам чэмпіянатаў свету і Еўропы, а таксама Еўрапейскіх гульняў у Баку і Мінску, удзельнічала ў Алімпіядзе-2000 у Сіднеі.

Урачыстая цырымонія адкрыцця пачнецца ў 14.00 і будзе трансліравацца ў прамым эфіры тэлеканалаў «Беларусь 1» і «Беларусь 5». Капітанам алімпійскай зборнай Беларусі будзе праслаўлены кідальнік молата Іван Ціхан.

У Токіа Беларусь прадставяць 108 атлетаў, якія паспрачаюцца за алімпійскія ўзнагароды ў 20 відах спорту.

Фота НАК Беларусі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.