Вы тут

Прэзідэнт ўручыў дзяржузнагароды 15 жанчынам з розных рэгіёнаў краіны


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка напярэдадні 8 сакавіка традыцыйна ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды 15 жанчынам з розных рэгіёнаў і ведамстваў краіны, перадае БелТА.


Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў час сустрэчы кіраўніка дзяржавы з актывам ГА «БСЖ». Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, ва ўсе часы матчына ласка і жаночае каханне захоўвалі Беларусь, засцерагалі ад непагадзі, лячылі параненыя сэрцы, надавалі сэнс жыцця і сілы ў барацьбе ў імя Айчыны.

«Дазвольце падзякаваць вам за ўклад ва ўмацаванне сям’і і сямейных каштоўнасцей, за штодзённую і штогадзінную працу, міласэрнасць і дабрыню. Няхай кожная з вас, прымудроная вопытам або толькі пачынаючая свой жыццёвы шлях, будзе перш за ўсё шчаслівая», — адзначыў Прэзідэнт.

Ордэны Маці ўручаны хатняй гаспадыні Ганне Гарбаковай, работніку Белавушскага дзіцячага сада Столінскага раёна Надзеі Дзенішчыч, музычнаму кіраўніку дзіцячага сада № 337 Мінска Святлане Зуевай, выхавацелю дашкольнай адукацыі Запясочскай базавай школы Жыткавіцкага раёна Ірыне Курбан, медсястры Гарадской дзіцячай інфекцыйнай клінічнай бальніцы Дар'і Леановіч, прадаўцу ТАА «Аграхлебсэрвіс» Дзятлаўскага раёна Марыне Цітко.

Медалі «За працоўныя заслугі» ўдастоены начальнік галоўнага статупраўлення Брэсцкай вобласці Вольга Вілаўская, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Магілёўскага дзяржаўнага індустрыяльнага каледжа Наталля Волкава, прафесар кафедры эканамічнай тэорыі Беларускай дзяржаўнай ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчай акадэміі прававых даследаванняў Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Алена Сямашка, загадчыца клініка-біяхімічнай лабараторыі ДУ «432 ордэны Чырвонай Зоркі, галоўны ваенны клінічны медыцынскі цэнтр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» Таццяна Чырыкава.

Кіраўнік дзяржавы таксама ўручыў медаль Францыска Скарыны дырэктару пачатковай СШ нумар 7 Брэста Ганне Амельянчук, галоўнаму балетмайстру трупы заслужанага калектыву «Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» Анжэле Андрачык, дырэктару Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Сеўрэне «Эўрыка».

Акрамя таго, ганаровае званне заслужанага настаўніка прысвоена настаўніку рускай мовы і літаратуры Сноўскай сярэдняй школы Іне Віннік.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.