Вы тут

Затрыманы гамяльчанін, які раскідаў на дарозе металічныя «вожыкі»


У Гомелі затрымалі хулігана, які раскідаў металічныя «вожыкі» на дарозе абласнога цэнтра, паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС аблвыканкама.


Фота УУС Гомельскага аблвыканкама

У Навабеліцкі РАУС Гомеля 21 чэрвеня паступіла паведамленне ад таксіста: у гадзіну ночы ў раёне прыпынку «Крышталь» ён прабіў кола ў аўтамабілі, агледзеў яго і знайшоў «вожык». Яшчэ чатыры такія ж канструкцыі выявіў на праезнай часткі.

Аператыўнікі крымінальнага вышуку РАУС выйшлі на зламысніка. Ім аказаўся 25-гадовы непрацуючы гамяльчанін. Як высветлілася, ён вырабіў металічныя шыпы і раскідаў іх на вуліцы.

Ва УУС адзначылі, што мужчына быў раней неаднаразова судзімы. З 2014 па 2018 год — тройчы за захоўванне наркотыкаў. У мінулым годзе ён здзейсніў крадзеж, за што таксама быў асуджаны. У чэрвені гэтага года ўзбуджана крымінальная справа за крадзеж шляхам выкарыстання кампутарнай тэхнікі: гамяльчанін некалькі разоў зняў грошы з чужой банкаўскай карткі. На яго рахунку і нанясенне пабояў членам сям’і, і безбілетны праезд, і загадзя ілжывае паведамленне.

Па факце хуліганства распачата крымінальная справа. Мужчыну адправілі ў ІЧУ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.