Вы тут

У Брэсце п’яны кіроўца заснуў за рулём і выехаў на тратуар


У Брэсце затрымалі п’янага кіроўцу, які заснуў за рулём і выехаў на тратуар, паведамляе УУС аблвыканкама.


Скрыншот з відэа УУС Брэсцкага аблвыканкама

Інспектары ДАІ затрымалі 35-гадовага брэстаўчаніна, які падчас руху аўтамабіля заснуў за рулём і выехаў на тратуар. На шчасце, пешаходаў у гэты момант не было.

Вадзіцель «Аўдзі» растлумачыў, што раніцай выпіў крыху піва, а потым паехаў на працу. Медыцынскі агляд паказаў у яго 3,4 праміле алкаголю. У дачыненні да мужчыны складзены тры пратаколы, у тым ліку за нецвярозы кіраванне. Аўтамабіль змешчаны на штрафпляцоўку.

«1 сакавіка набылі моц змяненні ў КоАП, згодна з якім пакаранне за п’яную язду стала больш жорсткім. Пры наяўнасці этылавага спірту ў крыві ці выдыханым паветры ў канцэнтрацыі да 0,8 праміле ўключна — штраф у 100 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам на тры гады. Звыш 0,8 праміле — штраф 200 базавых велічынь і пазбаўленне на пяць гадоў», — нагадалі ў УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.