Вы тут

У Ашмянах мужчына скраў пакінутую яму для хімчысткі машыну


У дачыненні да падазронага распачата крымінальная справа па частцы 2 артыкула 214 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь — «Згон транспартнага сродку або маламернага судна», піша УУС Гродзенскага аблвыканкама.


Фота: УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Выпадак адбыўся ў Ашмянах 11 ліпеня. За некалькі дзён да інцыдэнту 35-гадоваму мясцоваму жыхару быў перададзены аўтамабіль «Volkswagen Passat» 1996 году выпуску для хімчысткі салона. Вось толькі на выхадных мужчына ўжыў спіртное, і ў яго ўзнікла жаданне пакатацца па горадзе. Аднак доўга грамадзянін не ездзіў, бо аўтамабіль быў спынены супрацоўнікамі дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі Ашмянскага РАУС. У выдыханым паветры ў падазраванага было зафіксавана 2,25 праміле алкаголю.

На месца здарэння выбыла следча-аператыўная група са спецыялістам Ашмянскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Падчас агляду транспартнага сродку спецыялістам ДКСЭ былі выяўленыя і канфіскаваныя сляды пальцаў рук. Па выніках праверкі ва ўпраўленні ДКСЭ па Гродзенскай вобласці судовымі экспертамі ўстаноўлена, што канфіскаваныя сляды пальцаў рук пакінутыя падазраваным. Дадзеная інфармацыя была накіравана праваахоўнікам.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.