Вы тут

Больш за 100 вакансій прапануюць на міні-кірмашы ў службе занятасці Мінска 10 жніўня


Міні-кірмаш вакансій адбудзецца 10 жніўня з 10:00 да 12:00 у службе занятасці насельніцтва сталіцы (вул. Берасцянская, 20). Пра гэта паведамляюць «Мінск-Навіны» са спасылкай на камітэт па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.


У ходзе мерапрыемства суіскальнікі змогуць азнаёміцца ​​з інфармацыяй аб вакансіях, прапанаваных наймальнікамі, атрымаць кансультацыі спецыялістаў дзяржаўнай службы занятасці і прадстаўнікоў кадравых службаў арганізацый, прайсці папярэдняе сумоўе па пытаннях працаўладкавання.

У міні-кірмашы прымуць удзел ААТ «Мінскае вытворчае гарбарнае аб’яднанне», ААТ «Будмаш», Мінскі завод тэхналагічных металаканструкцый ААТ «Прамтэхмантаж», УП «Гандлёвы дом «Лагуна», ААТ «Прамсувязь». Суіскальнікам прапануюць больш за 100 вольных працоўных месцаў па прафесіях прадавец-кансультант, грузчык, токар, фрэзероўшчык, электраманцёр па рамонце і абслугоўванню электраабсталявання, слесар механазборачных работ, кантралёр якасці, інжынер-канструктар, інжынер-хімік, інжынер-электронік і інш.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.